Home

Рэклама

Наладка
Врс 2009   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
маляваная ружовая з вачыма

Ну ёмаё, хлопцы...

Posted on 2008.10.12 at 21:11
Месцазнаходжаньне: Менск
Настрой: nauseated
Tags: , ,
То Нагавіца, цяпер гэты... Мілан Кундэра ў 1950 годзе "здаў" знаёмца паліцыі.   І той 14 гадоў капаў уран.

Ды не, я не без граха, але ж брыдка неяк.

жаба-шар

знойдзена ў перакладзе

Posted on 2008.02.21 at 18:08
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: ,
Чытала Муракамі па-харвацку. Увесь час даводзілася дадатковымі высілкамі вяртаць фантазію з Харватыі ў Японію. Напісана "чорныя бліскучыя валасы" - і ўяўляю сабе кучаравую харватку.

(А выразы кшталту "вочы нібы горныя азёры" ў дачыненьні да японцаў мне наогул незразумелыя. Нічога супраць іх, але што агульнага могуць мець іхнія цёмна-карыя вочы спэцыфічнай формы з возерам?)

Калі герой параўноўваў дзьвюх дзяўчын, зь якіх адна была прыгажэйшай за другую, мне пару разоў прыходзілася спыняцца, каб паспрабаваць уявіць дзьвюх розных японак. Здаецца, безвынікова. Але спачатку трэба было яшчэ пераключыцца на іх зь дзьвюх харватак. 
Абсалютны ступар настаў, калі нехта ў кнізе пачаў есьці плескавіцу з соевым соўсам у танным токійскім бістро.

Ну і гэтак далей.
Узялася за ангельскі пераклад. Паглядзім, што будзе.

шпагат

усё дрэнна і ня толькі ў мяне

Posted on 2007.09.10 at 21:57
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: злая я сёньня
Цяпер грае: Radůza ;)
Tags: ,
Пачытваю харвацкія навіны. Можа, таму, што краіна маленькая і навінаў няма, сярод пяці-шасьці найважнейшых загалоўкаў кожны дзень абавязкова прысутнічае навіна пра тое, каго пераехала камбайнам трамваем на загрэбскай вуліцы Х альбо якая аўтааварыя дзе здарылася. Вось не магу зразумець, гэта ў іх адна аварыя за дзень заўсёды, ці проста адну выбіраюць для захаваньня традыцыі. Дый што за навіна, калі кожны дзень паўтараецца на новым месцы. Можна было падаваць толькі загаловак. І то кароценька, напрыклад: "Сёньня - на Саўскай". І кропка. Ну ці клічнік, каб па-харвацку.

А яшчэ папулярныя навіны пра тое, хто дзе з кім пабіўся. Таксама фантастыка...

 

адна жаба на лісьце
Posted on 2007.07.04 at 01:50
Месцазнаходжаньне: Менск
Настрой: surprised
Tags: ,
Ня ведаю, што налівалі на салюце, але сёньня ўночы ўпершыню на маёй памяці п'яныя дзеўкі пад вокнамі гарлалі  "Жыве Беларусь!", а не  "Цячэ вада ў ярок" ці "Ах, какая жэншчына"...

Я не магу ў гэта паверыць. Я жыву ў Заводзкім раёне...

маляваная ружовая з вачыма

і вас таксама няма

Posted on 2007.05.15 at 20:51
Месцазнаходжаньне: Zagreb
Настрой: хранацень
Tags: , ,
Гэта пачынае мяне раздражняць. Відаць, я хутка зьміруся з тым, што "мяне няма". "Ty neexistuješ," -- сьмеючыся з майго гора, гавораць мясцовыя чэхаславакі.

Калі я прыехала, знайшліся людзі, якім было цікава, адкуль я. Нічога новага. Толькі Марка (О Божа! Ён італьянец!) абсалютна сур'ёзна ня верыў, што існуе нейкая Bjelorusija, што ў ёй існуюць нейкія беларусы, у якіх ёсьць ( у некаторых) нейкая беларуская мова. Ён спрабаваў мяне пераканаць, што мяне няма! Праз пару дзён яшчэ адна дзяўчына (І яна італьянка!) сказала мне, што наўмысна шукала на мапе Bjelorusiju. "І што, не знайшла?" - гаркава-іранічна запыталася я. Знайшла. Выпадкова ў нашай аўдыторыі вісела вялікая мапа Эўропы. Яна сказала: "Гэта недзе там, там...", махаючы пры гэтым рукой у бок Уралу...

Празь некалькі дзён адна баўгарка, натуральна, таксама зьдзівіўшыся існаваньню беларускай мовы (пра Беларусь яна, можа, і чула), папрасіла мяне што-небудзь сказаць. Калі я папрашу вас сказаць што-небудзь па-беларуску, што вы скажаце? Я ня ведаю, што б я сказала. Таму я перакладала яе тэкст: Сёньня добрае надвор'е я жыву ў Менску з мамай татам і сабакам і вывучаю харвацкую мову... "Дык гэта ж тое самае, што па-расейску!" - расчаравана і абурана ўсклікнула яна.

Сёньня была кульмінацыя. Хаця хто ведае, што мяне яшчэ чакае на шляху спазнаньня ўласнага неіснаваньня...

Ангелец гадоў 35-40 чамусьці запытаўся, ці не з Расеі я.  Як ён прыйшоў да такой высновы, для мяне загадка. Можа, форма вачэй... "Не, я зь Bjelorusije". Ён сумеўся, перагрузіў мозг, а потым сарамліва запытаўся: "Прабач, я ня ў курсе, а якая паміж імі розьніца?" "Паміж чым?" - не зразумела я, спадзеючыся, што ён мае на ўвазе хаця б мовы. "Паміж Rusija i Bjelorusija"...

На жаль, верагодна, што працяг будзе...

Яшчэ дадам, што гэтым ангельцам і ня толькі актыўна ўжываюцца выразы "былая Расея", "падзел Расеі". Так што і літоўцы, і ўзбэкі і мы - "усе мы рускія", як казаў нам 5 гадоў таму на дыскатэцы ў Брне адзін круглатвары казах.

маляваная жаба
Posted on 2007.05.10 at 21:26
Месцазнаходжаньне: Zagreb
Настрой: філязофскі
Tags: , ,
Тут, падчас камунікацыі са сваёй праскай адракурсніцай-чэшкай, я зразумела, які неацэнны багаж досьведу ў мяне за плячыма.

Я ведаю, што такое прыстасоўвацца. Я ўмею гэта рабіць. Я ведаю, што чалавеку, які прыязджае ў краіну, дзе ў трамваі ніхто не "ўтрамбуецца", калі табе трэба ўвайсьці, і нікому гэта не здаецца дзіўным, нічога не выпадае, акрамя як таксама непарушна стаяць, захоўваючы дыстанцыю і пазьбягаючы якога-кольвек фізычнага кантакту з суседам. Я ведаю, што чалавек прымушаны выконваць рытуалы гэтай краіны, каб ня быць выплюнутым ейным грамадзтвам.  Я ведаю, што  трэба пакінуць абцасы ў Менску, каб у Празе людзі ня думалі, што я прастытутка.

У мяне ёсьць незайздросны досьвед адчуваньня сораму за сваіх у Чэхіі і сораму за чэхаў дома (і мне сорамна за гэты сорам). Я ведаю, як цяжка растлумачыць беларусу, што шморгаць носам у Чэхіі - дзікунства, а чэху - што на Беларусі дзікунства гучна яго прачышчаць.

Я  магу прыехаць у краіну і прыстасавацца. І не адчуваю, што гэтым я прыніжаю ці абмяжоўваю сябе.  Гэтым я рэспэктую іхнія правілы паводзінаў.

Тут я магу дазволіць сабе пераходзіць дарогу дзе і калі заўгодна, усчынаць гутарку з людзьмі ў транспарце і з прыбіральшчыцай у інтэрнаце, абганяць людзей у чарзе ў сталоўку, бо мае сябры стаяць перад імі, крыху шморгаць носам, штурхацца ў трамваі, спазьняцца на заняткі... 

Тут мяне не бянтэжыць тое, што са мной усчынаюць гутарку людзі ў транспарце і прыбіральшчыцы ў інтэрнаце,  не злуе тое, што мяне абганяюць 20 маладзёнаў у чарзе ў сталоўку, таму што тры іхнія сябры стаяць перада мной. Не злуе, што машыны едуць на чырвонае, што мяне штурхаюць у трамваі, што выкладчыкі спазьняюцца на заняткі...

Толькі мая шчасьлівая праская аднагрупніца ніколі ня зьведала, што значыць прыехаць у чужую краіну і мусіць прыстасоўвацца, таму яна ня хоча прымаць тутэйшыя правілы, лічыць мяне мяккацелай, сябе выхаванай, а іх дзікунамі, калі...

маляваная ружовая з вачыма

Як дапамагчы бліжняму не знудзіцца да сьмерці

Posted on 2007.04.23 at 11:15
Месцазнаходжаньне: Zagreb
Настрой: прыкольна
Tags: , ,
Цікавы экзэмпляр :)

Мая суседка па пакоі - зграбная сяброўская харватка, - жыве ў інтэрнаце чатыры гады. За гэтыя гады яна неяк ня надта багата абжылася. З бачнай майму воку маёмасьці ў яе ёсьць фэн, прас, СД-плэер, тэлефон і вопратка. Пара часопісаў і касмэтыка. Ніводнай кнігі, ніякай намінкі на магчымую прысутнасьць кніг у яе быцьці. Вучыцца яна на нейкім тэхнічным факультэце. Калі прыходзіць дадому, дык альбо чытае часопісы/газэты, альбо слухае плэер, альбо ляжыць і глядзіць у столь.

Дык вось, узяла я ў бібліятэцы некалькі харвацкіх кніжак. Прыходжу аднойчы ў пакой пасьля заняткаў, а яна мне кажа: "Я тваю кніжку прачытала." Я не паверыла вушам. Ёй не было чаго рабіць, і яна проста так прачытала кніжку. За адзін прысест. Учора пачала другую - тая таўсьцейшая, так што хопіць, відаць, на два дні. Я нават адчуваю нейкую маральную адказнасьць: трэба браць кніжкі, якія б не адбілі ў яе ахвоту...

жаба-шар

Не чакала

Posted on 2007.02.23 at 20:59
Месцазнаходжаньне: Praha, уявіце сабе!
Настрой: shocked
Tags: , , ,
Сёньня у Празе дзядзька на прыпынку, відаць, пачуўшы, як мы зь сяброўкай гаворым, па-джэнтэльмэнску (не па-чэску) прапусьціў мяне ў дзьверы аўтобуса, сказаўшы пры гэтым (цытую ў арыгінале) "КАЛІ ЛАСКА". У мяне мову заняло. Але на "дзякуй" мяне хапіла.

3 жабы

як я тэрмінова мяняла пашпарт

Posted on 2006.12.26 at 22:04
Месцазнаходжаньне: Менск
Настрой: неяк ня надта
Tags:
-- А кто вас гнал за граніцу? Вы что, здесь учіться не моглі? -- сказаў мне сёньня мент у АВІРы, быццам помсьцячы за нейкую здраду краіне.

Ён пайшоў дадому задаволены, ён зноў крышачку залагодзіў свой кусучы комплекс.

-- Гэта каб ты не забывалася, чым Радзіма пахне, -- сказала на гэта мама.

Толькі я думаю, што гэтак пахне не Радзіма, а той мент у АВІРы...

3 жабы

Люба Лук'янская

Posted on 2006.12.04 at 12:17
Настрой: катарсыс
Tags: , ,
Чытаю Чорнага. Люба, канешне, ёсьць Люба. Але і так: усё, што я прачытала па-беларуску за апошнія гады чатыры (пасьля вызваленьня з-пад дамоклавага мяча ўнівэрскіх сьпісаў па белліце), раптам успрымаецца як сурагат.

Гэта на нейкай іншай мове.

3 жабы

як я ехала дадому

Posted on 2006.11.19 at 22:53
Месцазнаходжаньне: Менск
Цяпер грае: Miro Žbirka - balada o polnych vtakoch
Tags: ,
...і чуеш, як родны памежнік

кажа мне:

"Здравствуйте!"


Уладзімер Арлоў

3 жабы
Posted on 2006.11.01 at 14:37
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: ок
Tags: , ,
Учора здавала залік.

Я думала, што гэта за такі заклапочаны (неадэкватны закамплексаваны, незадаволены) выкладчык (і зычыла яму шчасьця ва ўсякім жыцьці, каб яго папусьціла). Думала я гэтак таму, што на залік ён даў мне тры пытаньні, паперу,  20 хвілін падрыхтавацца, і пры гэтым трымаўся як на госах.
А ён, нябожа, проста думаў, што гэта іспыт. Наўрад ці ён ад гэтага становіцца больш адэкватным, але ў такім выпадку можна хоць сякое-такое тлумачэньне ягонай неадэкватнасьці знайсьці.

Ён зразумеў усё, калі зазірнуў у маю залікоўку: Дык вам жа залік быў патрэбны!!!
Ён так разгубіўся. Мне зноў стала яго шкада (мне неяк часта бывае яго шкада :)) У яго, напэўна, было адчуваньне, што ён мне застаўся нешта павінен. Можа, трэба было грошай папрасіць? Ці грэйпфрутавага соку?

3 жабы

Драма Жабаковага лёсу

Posted on 2006.09.13 at 17:26
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: creative
Tags:
Апошні экспэрымэнт з вывешваньнем у грамадзкім рэжыме адрасу старонкі з фоткамі пацьвердзіў ранейшае назіраньне: людзі больш і ў першую чаргу глядзяць на тыя фоткі, дзе ёсьць людзі (у дадзеным выпадку я ці мае сябры). У македонскім альбоме найбольш праглядаў было ў фоткі, на якой я самым буйным плянам, а фон ня надта бачна. Галавакружныя горныя краявіды цікавяць грамадзкасьць нашмат меней. Напэўна, я таксама зьвяртаю ўвагу сьпярша на людзей... Але цікава.

Каля месяца таму мне прыйшла да галавы арыгінальная ідэя: калі мой сябар Жабак езьдзіць па ўсёй -- не пабаюся гэтага слова -- Эўропе са мной, дык трэба ж і яго фоткаць. Каб ня крыўдна было. Я нават вырашыла стварыць асобны альбом Жабаковых фотак. Пакуль што зьбіраю матэрыял. 

Агульнае паміж гэтымі дзьвюма гісторыямі тое, што на пары фотак з Македоніі ёсьць Жабак, але ён такі малы, што страчваецца на фоне, і таму таксама не прыцягвае ўвагі. Глядач рэгіструе адсутнасьць чалавечага цела і забівае на прагляд фоткі. З гэтага можна зрабіць выснову, што ў Жабаку гледачы чалавека ня бачаць... Толькі яму не кажыце. 

Дык вось я мяркую, што, калі стварыць альбом Жабаковых фотак, людзі будуць канцэнтравацца на фон замест таго каб разглядаць выраз майго (ці Жабаковага) твару. Жабак жа нязьменна зялёны і ўсьміхнуты.

3 жабы

xarvaty i (astatnija) balkancy

Posted on 2006.06.30 at 16:01
Месцазнаходжаньне: Zagreb
Цяпер грае: Moj prijatelj je umroooooo... (nia viedaju, sto heta)
Tags: , ,
Prasluxali sionnia liekcyju hadziny na dzvie pra toje, czamu xarvaty nia xoczuc' byc' balkancami i szto im ciapier biednym rabic'. 

Nu kolki mozhna pra heta?!!!! 

Ale zaxapliaje mianie, jak hety historyk celuju paru czytau liekcyju pa-anhielsku (sam jon byu xarvat). Nie ujauliaju sabie, jak by ja navat pa-czesku mahla tak douha havaryc' nosbitam movy i jaszcze szto-niebudz zviaznaje. Mozha, heta tolki zdajecca.

I jaszcze cikava, szto niekatoryja z emihrantau (dziaciej emihrantau) nia viedajuc' pra svaju histarycznuju radzimu niczahutka. Navat slova "ilirski", uzho nie kazhu pra "pokret". uliczvajuczy, szto na hetym budujecca nacyjanalnaja ideja, niejak nie stykujecca u mianie.

3 жабы

pra liudzej

Posted on 2006.06.25 at 16:51
Месцазнаходжаньне: Zagreb
Настрой: excited
Tags: ,

Pra bratou čexau i bratnjuju Maskvu: Maskva strašny horad! Pačula u mietro českuju movu i liedz utrymalasia, kab nia kinucca da hetyx liudziej -- takimi rodnymi zdalisia!

Pra niebratou francuzau: A jašče u samaliocie 4-5hadovy xlopčyk razmauliau z francuskaj mamaj pa-francusku, sa-mnoj pa-rasiejsku, a z susiedam pa-anhielsku biez akcentu. Treba bylo pasprabavać bielaruskuju....Usiakaje byvaje.

Pra bratou xarvatau: Adrazu na vakzale pradavač maroziva kinuu svaju liadouniu i pabieh u susiedniuju kramu z majioj mapaj pytacca, jak mnie dajexać u internat... A potym jahony siabar vyzvausia mianie tudy supravadžać i kazau, što viedaje, dzie heta. Ja admovilasia, da taho ž vysvietlilasia, što heta u inšym baku, čym jon "viedau". Mianie zaxapliaje ixniaja axvota dapamahać, navat kali nia viedajuć jak :))) Sjajni su! 


Пачытала я вось гэта... Думаю, наступным манапалізаваным словам будзе "бацька". І праязныя будзе неўзабаве выдаваць адміністрацыя прэзыдэнта (вой, спамянула "всуе").

3 жабы
Posted on 2006.06.10 at 07:12
Настрой: shocked
Tags: , , ,
22 гадзіны Мінск-Прага. Ці назад. Знаходжанне ў купэ з незнаёмым чалавекам можа скарэктаваць погляд на свет ці проста праілюстраваць тое, што ня ўсе ўсё бачаць так, як табе здаецца натуральным.

Дзве беларускія швачкі з чэскай фабрыкі, навучаныя простым, але трывалым досведам, па-сяброўску раяць: Такая харошая дзевачка, не выхадзі толька ў Чэхіі замуж, з імі жызні ні будзет, вяртайся дамой (Я разумею, чаму).
Расеец, які выкладае ў Празе матэматыку, заяўляе: Я слышал, как белорусскій язык звучіт – это как Лукашенко говоріт (І я разумею, чаму).
Галоўным чынам атрымліваеш уяўленне пра тое, што расейцы ведаюць-думаюць пра беларусаў.
Чуваць з суседняга купэ маскоўскія інтанацыі: Я в Мінске был, тііііхій такой город, чіііістый, люді добрые. Гэта чуеш заўсёды. Але гэта ўжо нават ня цешыць.

А вось учора – учора ў мяне быў культурны шок. Дзядзька 35-40 гадоў з Астрахані, вясёлы, пазытыўны і неканфліктны праскі кампутаршчык пераводзіць гутарку з майго навучання на пытанні адрознасці паміж харвацкай і чэскай, харвацкай і сэрбскай, на аддзяленне Чарнагорыі і яе лінгвістычныя амбіцыі. “Ідіотізм”, -- заявіў ён на гэта, -- “что оні, прідумают себе язык, как чехі?” Мне неяк не хацелася яму тлумачыць, бо доўга і нашто...
Потым была паўза, ён, напэўна, пра гэта думаў, а пасля запытаўся:Ну а белорусы там себе язык еше не ввелі?
Я ня вылупіла вочы, а прыміральна сказала: У нас два государственных языка.
– Какіе? – здзіўленне ў ягоных вачах трэба было бачыць!

І тут я дапетрыла, што значыла слова “ввелі”. Ён проста абсалютна ня ведаў, што існуе нейкая беларуская мова, нашыя светы ніколі не судакраналіся! Гэта было вельмі дзіўнае пачуццё. Ён стаў прасіць прабачэння. Я не пакрыўдзілася, я проста не ўяўляла сабе, як гэта можа быць. А ён думаў, што я жартую. Потым адзіным адэкватным на той момант шляхам я патлумачыла яму, што гэта нешта накшталт украінскай. Украінскую ён, на шчасце, ведаў. Я думала пра гэта ўсю рэшту дарогі.
Не абвінавачвайце яго ў імпэрыялізме. Проста ён з гэтым ніколі не сутыкаўся, хоць мне вельмі цяжка ўявіць, як яму гэта ўдалося. Зрэшты, я таксама ведаю пра Астрахань толькі тое, што там растуць кавуны.

3 жабы

ня ведаю нават, як гэта назваць...

Posted on 2006.05.29 at 18:52
Настрой: wow
Tags: ,
Сёньня, ідучы здаваць адзін нудны прадмет, зразумела, што я ня толькі перастала баяцца іспытаў (што само па сабе ёсьць нахабства, канешне).
Здаваньне іспытаў пачало прыносіць мне нейкае дзіўнае задавальненьне. Прычым цікава, што зусім не мазахісцкае.
Прыемна адчуць хаця б перад іспытам, што ў галаве ёсьць штосьці на тую тэму, па якой будуць экзамінаваць, а потым яшчэ сканцэнтраваць гэтае штосьці і зрабіць інтэрактыўным. У тым сеньсе, што клікнеш у мазгах на "Дрымкалска-голабрдскія гаворкі македонскай мовы", а паралельна вылезе спасылка на "Разьвіцьцё рэдукаваных вакалаў".
Ну гэта ў лепшым выпадку, канешне :))
Але ўсё роўна прыемна.
Нарэшце зьявілася адчуваньне, што мне ёсьць пра што з выкладчыкам пабалакаць...
Толькі дзе гэта было, калі мы на першым курсе трэсьліся перад беларусазнаўствам? :))

3 жабы

адкрыцьцё кіноляга-аматара

Posted on 2006.05.22 at 23:22
Настрой: ўаў
Tags: ,
Прачытала ў часопісе "Svět psů" ў артыкуле пра сабачыя сыгналі: Калі я заўважаю, што сабака вельмі няўпэўнены, дык праводжу языком па вуснах і адводжу позірк ўбок. Збольшага гэта яго адразу супакоіць.

Аказваецца, аблізваньне носа, адварочваньне галавы, мірганьне, заплюшчваньне вачэй -- усё супакойвальныя сыгналі, якімі сабакі дэманструюць, што не плянуюць паводзіцца агрэсыўна ці пачуваюцца няпэўна.

3 жабы

хрэсьбіны

Posted on 2006.05.22 at 16:13
Настрой: crazy and creative
Tags:
Вырашыла перахрысьціць крата-krtka, падараванага [info]__cobra__ з Вовы хаця б на Ўладзіка.
Бо неяк яму крыўдна сядзець побач з пацуком Жыгімонтам ІІ Вазам з такім імем.

На днях М., убачыўшы ў часопісе "Svět psů" фотку сабакі з доўгай-доўгай назвай пароды ўнізе, сказаў: Гэта, мусіць, не парода, а křestní jméno.

Папярэднія 20  

Рэклама

Наладка