Posted on 2008.12.01 at 16:15
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой:
cold
Цяпер грае: Živé Kvety - Nezatrpknúť
Tags: беларускамоўнасьць, гісторыі, прыдуркаватасць
Дыплом зноў (як заўсёды) ня пішацца, а рукі заняць трэба, то раскажу страшную гісторыю іжжызьні.
Іду купляць квіток на аўтобус. Дружная, касы аўтавакзала. Падыходжу да будкі (там сядзіць цётка гадоў 40-50, апісваць ня буду, а то раптам хто за мяне ці за матчыну мову помсьціць намысьліць :)). Падыходжу, значыць, і кажу:
Я: Добры дзень, мне, калі ласка, на пятніцу дваццаць восьмага на раніцу да Вільні.
Цётка: Так, давайці-ка парускі.
Я: А я ня ўмею.
Цётка: А я ніпанімаю. (ніпаняць там можна было хіба што "калі ласка" ды "раніцу", і то для гэтага трэба было зусім-зусім, ні разу, ніколі ў жыцьці не хадзіць у школу)
Я: Ну дык што рабіць будзем? Перакладчыка выклікаць?
(Паўза. У паўзе чульлівы дзядзечка, што стаяў побач і чуў канвэрзацыю, вырашыў, што сытуацыю трэба ратаваць, бо мы ж самі ніяк. падышоў і кажа: "Ну, што там, давайце я..." Дапамагчы хацеў. Для поўнай абсурднасьці (такой мрожэка-гаўлаўскай) яму трэба было яшчэ аддаць чэсьць і бадзёра сказаць "Перакладчыка выклікалі?" :)) Ёсьць усё ж добрыя людзі на сьвеце)
Тут цётка вырашыла рэзка ўсё паняць і выдала мне квіток, удакладніўшы яшчэ раз, ці "двадцать восьмое" я мела на ўвазе, сказаўшы "дваццаць восьмае".
Posted on 2008.10.20 at 22:26
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: Славаччына, гісторыі, маньячызм, навіны, прыдуркаватасць
У жніўні падчас пабыўкі ў Браціславе мы натыкнуліся на
артыкул у газеце SME.
Тады павесяліла, што ў самім артыкуле згадвалася Bielorusko, Бабруйск і Гомель, а ў подпісе пад фоткай да артыкула - Украіна, Бабруйск і Гомель. "Як заўсёды", - падумала я.
Але сёньня зноў напаролася на гэты артыкул у інэце, паглядзела відэа (якое не змагла тут вывесіць, lebo na to nemám ten správny mozok) і павесялілася яшчэ раз. Нашая дыктарка за гэта сказала, што арыгінал не ў Браціславе, а ў Брусэлі :)))
To máte za to.
Цікава, ці стаяць яшчэ плягіяты.
smatrycenka , я ў шоку, гэты прыдурак напісаў мне мэйл... :(
Posted on 2008.09.18 at 15:49
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: Прага, кіно, прыдуркаватасць
Прыемна нечакана ўбачыць у фільме знаёмыя мясьціны. Ды нават чакана прыемна. Нядаўна вось
не было чаго рабіць надакучыла цяжкая праца, дык глядзела тупое амэрыканскае кіно. Адзін вечар ішоў фільм
"Прынц і я - 2". Там нейкая амэрыканка выходзіла замуж за швэдзкага прынца і ўсе не магла ніяк выйсьці. Дык вось, было вельмі прыемна бачыць у Стакгольме чэскі МУС (ці мінабароны, ужо не памятаю) з чэскім жа гербам ля ўваходу (нават не парупіліся зьняць,
тупіцы). Цяпер у Швэцыю можна ня ехаць (я ўжо была, чорт!), усё роўна там усё як тут.
Але гэта хоць па ціхаму. Праз пару дзён паказвалі яшчэ адно супэрінтэлектуальнае амэрыканскае кіно (не памятаю назвы), дзе два хлопцы стаялі ля праскага
Рудальфінума (а значыць, насупраць нашага факультэта) і крычалі "Мы ў Парыжы, мы ў Парыжы!". Дзіўнае было адчуваньне.
ЗЫ тут
__cobra__ зьбіраецца ў Парыж. Падумай, ці варта Эйфелеву вежу па тэлеку, мусіць, ужо бачыла, а так я табе ў Празе месцы пакажу :)))
Posted on 2008.06.29 at 16:43
Месцазнаходжаньне: Менск
Настрой:
а нічога
Tags: Харватыя, навіны, прыдуркаватасць
Паглядзеўшы па тэлеку пра лыжаролеры і саўну (сёньня ў нас нібыта нейкі спартовы дзень), вырашыла пусьціць у сьвет іншую, цікавейшую, і, галоўнае, сьвяжэйшую (харвацкую) навіну:
У лесе ля Омішу быў знойдзены жывы (!) голы мужык, абліты алівай і абсыпаны пер'ем. Умеюць жа людзі весяліцца :)) А мы тут на лыжаролерах... нудоцьце, дальбог!
А ўявіце, голы, ў аліве і пер'і, расьсякае на лыжаролерах
Posted on 2008.05.05 at 20:41
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой:
паскудны
Цяпер грае: Мусаргскі - Баба Яга
Tags: Прага, гісторыі, прыдуркаватасць
Сёньня благі дзень. Ня толькі ў мяне, як высьветлілася.
Адна цудоўная гісторыя.
М. пайшоў у паліцыю зрабіць запрашэньне на чэрвень маёй траюраднай сястры. На тры тыдні. Але місія аказалася невыканальнай.
Пасьля 2-хгадзіннага стаяньня ў чарзе ён даведаўся ад нейкай там іхняй спэцыяльна інструктаванай мэгеры, што ў яго мала грошай, каб гарантаваць знаходжаньне сястры ў Чэхіі. Таму што, па-першае, трэба мець тысяч дваццаць на выпадак, калі яна захоча паляцець дадому на самалёце, а сваіх грошай у яе на гэта ня будзе. Дапусьцім, што яна захоча. Але квіток туды-назад каштуе тысяч дзесяць.
Па-другое, на кожны дзень яе знаходжаньня трэба мець палову нейкага мінімума (тысячы 4 ці нешта такое). Значыць, 21 дзень = 84 тысячы. Гэта як трэба вычварыцца, каб столькі патраціць.
Па-трэцяе, нават калі б у яго было 84 тысячы, іх бы не хапіла, таму што яшчэ працягвае дзейнічаць запрашэньне, якое ён афармляў маёй роднай сястры паўгоду таму. Сястра прыехала ў лютым дзён на дзесяць (і запрашэньне было на 10 дзён з паўгадовым тэрмінам дзейнасьці), зарэгістравалася як законапаслухмяная неграмадзянка ў іхняй жа канторы. Але яны пра гэта чамусьці нічога ня ведаюць і ня маюць уяўленьня, прыязджала яна ці не, з'ехала ці не. Таму што ў іх няма яе "прувадкі". Зрэшты, гэтай "прувадкі" ў іх і ня можа быць, таму што яна здаецца пры перасячэньні мяжы памежнікам. Але гэта няважна. Няма "прувадкі" - няма доказу. Значыць, ня можа М. мець на ўтрыманьні адначасова дзьвюх баб за 84 тысячы. Таму што калі б яны захацелі раптам ягоным коштам зьлётаць на самалёце на паўднёвы полюс, гэтага ня хопіць. Трэба 160.
Я на мяжы нэрвовага зрыву. Гэта ж такая звычайная рэч. Прыйсьці туды, пачакаць сваёй чаргі n-ную колькасьць гадзін, пабіцца галавой аб сьцяну і пайсьці дадому.
Posted on 2008.04.20 at 21:34
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой:
cold
Tags: Прага, навіны, прыдуркаватасць
Вось пішуць, нібыта ў чацьвер на нашым факу з чацьвертага паверху скочыў нейкі хлопец і забіўся. Усё сумна. Займальна вось што:
"Podle mluvčí pražské policie Evy Miklíkové šlo o slovensky hovořícího muže"
(Паводле прэсавай сакратаркі праскай паліцыі Эвы Міклікавай гаворка ідзе пра "
славацкагаворачага" мужчыну) -
пардон за форму, але менавіта гэта важна.
Цікава, як паліцыя, якая прыехала пасьля таго, як ён ужо памёр, магла даведацца, на якой мове ён размаўляў. Ясна, што для іх гэта тое ж самае, што "славак" (у яго, можа, дакумэнты з сабой былі), але ўсё адно гучыць як блюзьнерства. Дый яшчэ і дзеепрыметнік цяперашняга часу... бррр
Posted on 2008.04.18 at 18:57
Месцазнаходжаньне: Прага, Партугалія, бліна
Настрой:
рррррррр
Tags: пераклад, прыдуркаватасць, чужое
Tak tohle už je
hodně nevkusnej vtip
http://www.rozhlas.cz/kultura/literatura/_
zprava/368530
"Sympatické brněnské nakladatelství Větrné mlýny přišlo nedávno s činem vskutku velmi záslužným. Využilo současného obnoveného zájmu o ruskou literaturu a ve skromně, ale velmi pěkně graficky vypraveném sborníku s poněkud anonymním názvem Antologie běloruských povídek představilo tři desítky autorů moderních próz. Pravda někteří z nich jsou známí koryfejové ruské moderní prózy, které u nás už léta vydáváme (Pelevin, Sorokin), ale mnohem podstatnější jsou pro nás jména, která jsme zaslechli teprve nedávno nebo je slyšíme vůbec poprvé - Abuzjarov, Iličevskij, Děněžkinová, Churgin a Stogoff."
...
Pevně doufejme, že do nové Antologie běloruských povídek nahlédnou i literární dramaturgové Českého rozhlasu. Inspirace je v ní věru dost a dost."
Posted on 2008.03.01 at 22:19
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой:
ойойойойооой
Tags: мова, прыдуркаватасць
Капец! Яшчэ прафэсіі толкам няма, а прафэсійная дэфармацыя ўжо разбурае мозаг...
Чытаю на чэскіх сайтах "шэдэўры", напісаныя (і перакладзенае) на нашых дзяржаўных мовах... Гэта страшна.
Вось цётачка на форуме:
Мы получили на фирму живностенский лист , в нем указано и названия фирмы и сидло и ичо, бухгалтер говорит что регистрировать в торговом суде ненадо. На форуме я прочитала, что нужно регистрировать в торговом суде. Но когда смотрим страничку в нете на юстице, там нет названия новой лиценции. Подскажите, знающие, нужно ли регистрировать и если да то как.Да, вид деятельности новой лицензии есть в Учетной Записи, это не изменение и не добавление. спасибо
Але гэта, здаецца, звычайны для тутэйшых "нашых" піджын. Многія так і гавораць. І я часам (і месцамі)...
Яшчэ цудоўная рэч, беларус парупіўся :)
Усведамляю, што даванне непраўдзівых даных меець вынікам выключэнне з працэдуры выбару і немагчымасць у будучыні прыняць у ёй удзел, а таксама, што я абавязаны інфармаваць адпаведныя органы аб зменах даных, якія я вызначыў/ла ў заяве, і пацвярдзіць гэтыя змены адпаведнымі дакументамі да васьмі дзён ад узнікнення новай рэчаіснасці. Непаведамленне аб змене гэтых даных, якія меюць прынцыпіяльнае значэнне для майго ўключэння і ўтрымання ў працэдурэ выбара, маець вынікам таксама выключэнне з працэдуры выбара і адсутнасць магчымасці прымаць у ёй у будучыні ўдзел.
(выдзелена толькі самае сьмешнае)
Асабліва парадавала "ўзьнікненьне новай рэчаіснасьці".
Posted on 2008.01.22 at 22:31
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой:
shocked
Tags: гісторыі, прыдуркаватасць, чужое
Я даўно падазравала, што перакладам турыстычных даведнікаў і падобнай папулярнай літаратуры займаюцца спэцыяльна падрыхтаваныя перакладчыкі. Таму што без спэцыяльнай падрыхтоўкі цяжка перакласьці
"morový sloup" як
"холерный фонтан", а
"národní parky" як
"национальные сосиски". Але ж гэта...
Чехи очень любят чистоту и заказ во всем, особенно это касается окружающих сред, поэтому для его загрязнения, большой штраф наложен очень.
Posted on 2007.09.22 at 15:05
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: Чэхія, гісторыі, прыдуркаватасць
Сёньня раніцай піла я сваю першую гарбату перад тэлевізарам... Пачатак інтрыгоўны, праўда?
А здарылася ўсяго вось што:
У суботняй музычнай праграме "Esо" (здаецца) госьцем была зорка чэскага музычнага пэрону Пэтр Коларж. Дык ён там сказаў (я не зразумела, у якой сувязі наогул), што 21 год таму ён быў у Беларусі і выступаў у Гомелі. А Гомель тады, сябры мае, каб вы ведалі, быў беларускай сталіцай.
Вядоўца ўсё ж дазволіў сабе дадаць, што сёньня гэта ўжо ня так. Дзякуй хоць за гэта. Праўда, дзе цяпер сталіца , ён не ўдакладніў. Відаць, баяўся памыліцца... Гэта не зьдзіўляе. Зьдзіўляе тое, што сп. Коларж быў у Гомелі некалькі дзён і за гэты час не пасьпеў заўважыць, што сталіца краіны ў іншым месцы...
Бывае ж...
А яшчэ я так і не змагла зразумець, ці ўяўляюць яны абодва, што гэта такое - Беларусь. Бо размова неяк нечакана пераскочыла спачатку на расейскую мову, у якой няма слаўнай літары ř (і што, безумоўна, вельмі сьмешна - ня мець такой неабходнай літары), а потым і на расейцаў. Я разумею, што Расея - гэта ў чэхаў СССР. Але ўсё ж цікава, яны праўда думаюць, што ён яшчэ існуе?
Posted on 2007.09.11 at 17:23
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой:
сьмех дый годзе
Tags: Харватыя, навіны, прыдуркаватасць
Яшчэ адна супэрнавіна з загалоўкам "
У Заграбе дэзарыентаваны голы мужчына выцяў паліцэйскага кулаком па галаве".
Гісторыя такая:
Сядзіць сабе ў цэнтры гораду голы мужык, побач купка вопраткі. Падыходзіць паліцайт і кажа: Вашы дакуменцікі, гражданін!
Ну проста анэкдот нейкі :)
(а мужыка ўрэшце ў вар'ятню здалі, часова, да высьвятленьня)