Home

Рэклама

Наладка
Врс 2009   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
жаба-шар

Грынпісу на іх няма

Posted on 2008.08.29 at 09:59
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: , ,
У Браціславе ў сталоўцы я аднойчы пазабавіла кухарак, задаўшы звычайнае пытаньне, з каго (гэтае) мяса на талерцы. Яны пачалі рагатаць у тры галасы, а я толькі пасьля, шляхам грунтоўнага аналізу дайшла да высновы, што славацкае мяса, напэўна, не можа быць з КАГО, а павінна быць з ЧАГО.

Сёньня зранку расказала пра гэтую сцэнку М., і ён пару хвілін, б'ючыся ў сутаргах смеху (гэта ў яго бывае), качаўся па ложку. Спрабуючы ўзнавіць дыханьне і выціраючы сьлёзы, ён выціснуў: Уяўляю, як ты... (удых)... нявінным тонам....(выдых)... з каго гэтае мяса... (новы прыступ).

Гэта я да чаго? Да таго, што ні па-чэску, ні па-славацку на маё вялікае зьдзіўленьне нельга сказаць пра скаціну "ХТО".

Co to je za ovci? Z čeho je to maso? Co se pase na louce?

Матэрыял гэты пакуль што новы, магчыма, знойдуцца выключэньні (хочацца ўсё ж такі верыць :)). Калі вам прыйдуць у галаву прыклады, якія б маглі выправіць гэтую лінгвістычную негуманнасьць, падзяліцеся.


3 жабы

бывае ж...

Posted on 2008.05.14 at 14:52
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: , ,
Толькі што, разьбіраючы харвацкія матэматычныя тэрміны, натыкнулася на množenik. Пошукі перакладу навялі мяне на нечаканае адкрыцьцё: у ТСБЛМ ёсьць два словы: множнік і множымае. Не, наадварот, множымае і множнік. Бо множымае - гэта "першы з двух перамнажальных лікаў", а множнік - другі.

Скажыце мне, якая розьніца, першы ён ці другі. Хіба 3х2 ня тое ж самае, што 2х3 ?


П.С. Я хадзіла ў беларускамоўную пачатковую школу, проста або ў мяне памяць дрэнная, або ня ведаю што.
П.П.С. І зацаніце: множЫМАЕ !
 

жаба-шар

пазабівала б

Posted on 2008.03.01 at 22:19
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: ойойойойооой
Tags: ,
Капец! Яшчэ прафэсіі толкам няма, а прафэсійная дэфармацыя ўжо разбурае мозаг...

Чытаю на чэскіх сайтах "шэдэўры", напісаныя (і перакладзенае) на нашых дзяржаўных мовах... Гэта страшна.

Вось цётачка на форуме:

Мы получили на фирму живностенский лист , в нем указано и названия фирмы и сидло и ичо, бухгалтер говорит что регистрировать в торговом суде ненадо. На форуме я прочитала, что нужно регистрировать в торговом суде. Но когда смотрим страничку в нете на юстице, там нет названия новой лиценции. Подскажите, знающие, нужно ли регистрировать и если да то как.Да, вид деятельности новой лицензии есть в Учетной Записи, это не изменение и не добавление. спасибо

Але гэта, здаецца, звычайны для тутэйшых "нашых" піджын.  Многія так і гавораць. І я часам (і месцамі)...

Яшчэ цудоўная рэч, беларус парупіўся :)

Усведамляю, што даванне непраўдзівых даных меець вынікам выключэнне з працэдуры выбару і немагчымасць у будучыні прыняць у ёй удзел, а таксама, што я  абавязаны інфармаваць адпаведныя органы аб зменах даных, якія я вызначыў/ла  ў заяве, і пацвярдзіць гэтыя змены адпаведнымі дакументамі да васьмі дзён ад узнікнення новай рэчаіснасці. Непаведамленне аб змене гэтых даных, якія меюць прынцыпіяльнае значэнне для майго ўключэння і ўтрымання ў працэдурэ выбара, маець вынікам таксама выключэнне з працэдуры выбара і адсутнасць магчымасці прымаць у ёй у будучыні ўдзел.

(выдзелена толькі самае сьмешнае)

Асабліва парадавала "ўзьнікненьне новай рэчаіснасьці".

Рэклама

Наладка