Home

Рэклама

Наладка
Врс 2009   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
маляваная ружовая з вачыма
Posted on 2008.12.01 at 16:15
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: cold
Цяпер грае: Živé Kvety - Nezatrpknúť
Tags: , ,
Дыплом зноў (як заўсёды) ня пішацца, а рукі заняць трэба, то раскажу страшную гісторыю іжжызьні.

Іду купляць квіток на аўтобус. Дружная, касы аўтавакзала. Падыходжу да будкі (там сядзіць цётка гадоў 40-50, апісваць ня буду, а то раптам хто за мяне ці за матчыну мову помсьціць намысьліць :)). Падыходжу, значыць, і кажу:

Я:            Добры дзень, мне, калі ласка, на пятніцу дваццаць восьмага на раніцу да Вільні.
Цётка:   Так, давайці-ка парускі.
Я:            А я ня ўмею.
Цётка:   А я ніпанімаю. (ніпаняць там можна было хіба што "калі ласка" ды "раніцу", і то для гэтага трэба было зусім-зусім, ні разу, ніколі ў жыцьці не хадзіць у школу)
Я:           Ну дык што рабіць будзем? Перакладчыка выклікаць?

(Паўза. У паўзе чульлівы дзядзечка, што стаяў побач і чуў канвэрзацыю, вырашыў, што сытуацыю трэба ратаваць, бо мы ж самі ніяк. падышоў і кажа: "Ну, што там, давайце я..." Дапамагчы хацеў. Для поўнай абсурднасьці (такой мрожэка-гаўлаўскай) яму трэба было яшчэ аддаць чэсьць і бадзёра сказаць "Перакладчыка выклікалі?" :)) Ёсьць усё ж добрыя людзі на сьвеце)

Тут цётка вырашыла рэзка ўсё паняць і выдала мне квіток, удакладніўшы яшчэ раз, ці "двадцать восьмое" я мела на ўвазе, сказаўшы "дваццаць восьмае".




У жніўні падчас пабыўкі ў Браціславе мы натыкнуліся на артыкул у газеце SME.
Тады павесяліла, што ў самім артыкуле згадвалася Bielorusko, Бабруйск і Гомель, а ў подпісе пад фоткай да артыкула - Украіна, Бабруйск і Гомель. "Як заўсёды", - падумала я.

Але сёньня зноў напаролася на гэты артыкул у інэце, паглядзела відэа (якое не змагла тут вывесіць, lebo na to nemám ten správny mozok) і павесялілася яшчэ раз. Нашая дыктарка за гэта сказала, што арыгінал не ў Браціславе, а ў Брусэлі :)))

To máte za to.
Цікава, ці стаяць яшчэ плягіяты.



[info]smatrycenka , я ў шоку, гэты прыдурак напісаў мне мэйл... :(

жаба-шар

Я не сачу за футболам. Але мне было прыемна :)

Posted on 2008.10.01 at 20:52
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags:


(Уводнае інфо: паводле маіх назіраньняў, чэхі не ядуць зранку мяса (акрамя сасісак), і нашыя рабоча-сялянскія сьняданкі зь яешнай у шкварках для іх дзікасьць.)

Сцэнка з нагоды:

Я:  -- Slyšel jsi, že BATE remízovalo s Juventusem?
(Ты чуў, што БАТЭ згуляла ў нічыю зь Ювэнтусам?)

М.: -- Jo, no jasně, dali Italům ke snídani катлеты a ty byli na celej den odrovnaný.
(Ну вядома, далі італьянцам на сьняданак катлеты, і гэта іх скасіла на цэлы дзень.)

:))




шпагат

настрой падняць

Posted on 2008.05.05 at 21:02
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: cheerful
Tags: ,
Яшчэ адна гісторыя. Учорашняя. Павучальная.

Як вы вучыце замежныя мовы? У М. ёсьць сябар-сэрб-паліглот. Ён вучыць мовы збольшага ў карчме. Нічога арыгінальнага. А яшчэ ў крамах. Таксама клясыка. А яшчэ ў яго фэнамэнальны моўны слых. Ён геніяльна пераймае фанэтыку і інтанацыі. А самым важным ён лічыць пераняць спосаб, якім носьбіты мовы рэагуюць на рэплікі суразмоўцы. Напрыклад, з кім у размове можна з пытальнай інтанацыяй (і якой інтанацыяй?) сказаць "Ааа?", з кім "Эээ?", а з кім лепш сказаць што-небудзь іншае.

Менавіта такія дробныя назіраньні і мэгаздольнасьці дазваляюць яму прыкідвацца то славакам, то харватам, то расейцам, то палякам. Ня ведаю, як у яго з аўтэнтычнасьцю ў астатніх мовах. Спадабаўся мне адзін яскравы выпадак.

 Ён у Маскве. Дзень адчыненых дзьвярэй у саборах (ці нешта такога кшталту, зь ягоных словаў). Г.зн. для "рускіх" бясплатна, але для чужынцаў-турыстаў - як заўсёды. Твар у яго тыповы паўднёваславянскі. Сцэнка на ўваходзе ў нейкі сабор:

цётачка (вахцёрка-білецёрка?):      - Для иностранцев вход ...... рублей
ён (па-руску скрывіўшы морду):        - ЧЁ?
цётачка:                                                  - А, проходите.

худая жаба
Posted on 2008.05.05 at 20:41
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: паскудны
Цяпер грае: Мусаргскі - Баба Яга
Tags: , ,
Сёньня благі дзень. Ня толькі ў мяне, як высьветлілася.

Адна цудоўная гісторыя.
М. пайшоў у паліцыю зрабіць запрашэньне на чэрвень маёй траюраднай сястры. На тры тыдні. Але місія аказалася невыканальнай.

Пасьля 2-хгадзіннага стаяньня ў чарзе ён даведаўся ад нейкай там іхняй спэцыяльна інструктаванай мэгеры, што ў яго мала грошай, каб гарантаваць знаходжаньне сястры ў Чэхіі. Таму што, па-першае, трэба мець тысяч дваццаць на выпадак, калі яна захоча паляцець дадому на самалёце, а сваіх грошай  у яе на гэта ня будзе. Дапусьцім, што яна захоча. Але квіток туды-назад каштуе тысяч  дзесяць.

Па-другое, на кожны дзень яе знаходжаньня трэба мець палову нейкага мінімума (тысячы 4 ці нешта такое). Значыць, 21 дзень = 84 тысячы. Гэта як трэба вычварыцца, каб столькі патраціць.

Па-трэцяе, нават калі б у яго было 84 тысячы, іх бы не хапіла, таму што яшчэ працягвае дзейнічаць запрашэньне, якое ён афармляў маёй роднай сястры паўгоду таму. Сястра прыехала ў лютым дзён на дзесяць (і запрашэньне было на 10 дзён з паўгадовым тэрмінам дзейнасьці), зарэгістравалася як законапаслухмяная неграмадзянка ў іхняй жа канторы. Але яны пра гэта чамусьці нічога ня ведаюць і ня маюць уяўленьня, прыязджала яна ці не, з'ехала ці не. Таму што ў іх няма яе "прувадкі". Зрэшты, гэтай "прувадкі" ў іх і ня можа быць, таму што яна здаецца пры перасячэньні мяжы памежнікам. Але гэта няважна. Няма "прувадкі" - няма доказу. Значыць, ня можа М. мець на ўтрыманьні адначасова дзьвюх баб за 84 тысячы. Таму што калі б яны захацелі раптам ягоным коштам зьлётаць на самалёце на паўднёвы полюс, гэтага ня хопіць. Трэба 160.

Я на мяжы нэрвовага зрыву. Гэта ж такая звычайная рэч. Прыйсьці туды, пачакаць сваёй чаргі n-ную колькасьць гадзін, пабіцца галавой аб сьцяну і пайсьці дадому.

жаба-шар

слоў няма проста

Posted on 2008.01.22 at 22:31
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: shocked
Tags: , ,
Я даўно падазравала, што перакладам турыстычных даведнікаў і падобнай папулярнай літаратуры займаюцца спэцыяльна падрыхтаваныя перакладчыкі. Таму што без спэцыяльнай падрыхтоўкі цяжка перакласьці "morový sloup" як "холерный фонтан", а "národní parky" як "национальные сосиски". Але ж гэта...

 Чехи очень любят чистоту и заказ во всем, особенно это касается окружающих сред, поэтому для его загрязнения, большой штраф наложен очень.

маляваная жаба
Posted on 2008.01.21 at 08:48
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: , ,
Бачыла, як наш народ у ЖЖ радасна сьцябецца зь першых урыўкавых уражаньняў расейцаў ад нашай любімай краіны. Вось фотаблёг аднаго чэха. Pro změnu.

3 жабы

трымайце мяне

Posted on 2007.12.14 at 11:56
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: ой
Tags:
На старонках літаратурнага фэстывалю "Месяц аўтарскага чытаньня" ў Брне. Водгук удзячнага наведвальніка вечароў беларускай літаратуры:

MAREK HLAVICA

e-mail od vděčného návštěvníka Měsíce autorského čtení

Zdar borci, dikec za super fesťák, fakt se vám letos poved. Ti Rusáci mě fakt dostali. Oni furt řešili neskutečný kraviny: svoboda, národ, nezávislost, mateřština, návrat do Evropy a tak. Jak nějakej Masaryk. Neví, co chtěj. Až se do tý Evropy vrátěj, tak poznaj, že svoboda je jim dobrá akorát k tomu, aby si vybrali, jestli chtěj rohlík z Lídla nebo z Teska a hypotéku od Buřinky nebo od Lišky. A že českej národ je dnes taky Ťaman na tržnici, Cigán na sociálce, Ukrajinec na lešení, Ray Koranteng, Džamila Stehlíková a Tomio Okamura. Anebo Šlonzák, co pančuje Veltlín. Nezávislost máme, dokud nepřijde další befel z Bruxelu a čeština je fajn, ale bez angličtiny si ani nevrzneš. Ale zato, aspoň mi to tak připadalo, že ti Rusáci řeší nějaký důležitější věci, že jim o něco jde, že píšou o něčem. Připadali mi takoví opravdovější, dospělejší. Jakoby měli nějakej sen. Zato my už máme akorát nesplacený spotřebitelský půjčky. Zato ti čeští psáči furt dokola řešili, jak udělat dobře buď sobě nebo svýmu Bohu, prostě jak omrdat babu nebo život. Fakt, jak malý děcka. Nebo jak já. Kvůli tomu je soudružka učitelka učila psát? Zrušil bych v první třídě psaní a místo toho bych zaved fotbálek. Beztak už teď máme víc slavných čutálistů než psáčů. O honorářích nemluvě.
Nějak jsem se rozjel, zkrátím to: co se týče bab, nakonec jsem na fesťáku sbalil jednu bohemistku z fildy. Ze zásady si s Češkama nic nezačínám, ale jsme lidi, ne? Ze začátku vypadala, že je úplně mimo a furt mlela o nějakým malým Mikulášovi, co se halasně skácel na krcháči a tam bez vokolků škrabal holubům slaninu. Bylo mi jasný, že to s ní nebude lehký, ale líbila se mi, a měla v sobě i kus krásy i kus ženský, tak jsem jí řek, že jsem z Ádvojky, to mě naučil kámoš, kterej na to balí feminystki. A ona se furt tak hezky a přitom chytře usmívala, to mám rád, tak jsem jí napsal básničku a to ji dostalo. Ta básnička, to je vlastně proč vám píšu, jestli byste mi ji mohli otisknout, šlo by to? Kupuju si vás pravidelně. Dík. Tak ta básnička:

Písek s vodou je jen bláto,
když však cement přidáme,
vznikne beton. Ty mý zlato,
škoda, že se neznáme.

Já jsem písek, ty jsi voda,
cement bude láska,
když dovolíš, spolu ztvrdnem,
ó, to bude láska!

Teď spolu chodíme. Já s ní do knihovny, ona se mnou na autorodeo a oba spolu do postele.

Tož dík borci za super fesťák a za kulturu a v dalším járu nazhle. (Prej maj dorazit nějaký indiánky z Kanady, fakt? Super!)

student II. ročníku Katedry betonové architektury VUT v Brně

3 жабы

дайце мне каліласку!

Posted on 2007.12.02 at 22:26
Месцазнаходжаньне: Praha - Менск
Tags: ,
У самалёце:

сьцюард: - что я могу вам предложить?

я: - ваду, калі ласка.

рухавікі: ууууууууууууууууууууууууууууууууууууууу

сьцюард: - что, простите, не расслышал?

я: - ваду, калі ласка!

сьцюард (радасна): - ААААА, калиласка?

жаба-шар
Posted on 2007.11.17 at 21:23
Месцазнаходжаньне: Менск
Настрой: cheerful
Tags: ,
Здаецца, у Празе прасьцей жыць інтравэрту. Уваходзячы ў ліфт зь незнаёмцам, дастаткова павітацца і ўсю дарогу можна задуменна глядзець у падлогу. Але ў Менску інтравэрту цяжка. Трэба быць падрыхтаваным да таго, што ў любы момант хто-небудзь абсалютна левы проста так распачне з табой гутарку на часам зусім не чаканую тэму. Менск я люблю, ён нечаканы.

Сёньня ўпершыню за апошнія месяцы тры зайшла да сястры. У яе па сямейных абставінах часова жыве сабака, прыблізна тыдзень. То бок ні я, ані сабака з суседзямі ў прынцыпе не знаёмыя. Пайшлі мы зь ім выгуляцца. Заходзім у ліфт, а за намі мужык. Я, як сапраўдны праскі інтравэрт - вочы ў падлогу. А ён мне і кажа: "А дзе чорны?" - "Што?" - "Ну у вас жа два сабакі было: гэты і яшчэ адзін, чорны..."

жаба-шар

сьмешна ў роце

Posted on 2007.09.22 at 15:05
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: , ,
Сёньня раніцай піла я сваю першую гарбату перад тэлевізарам... Пачатак інтрыгоўны, праўда?

А здарылася ўсяго вось што:

У суботняй музычнай праграме "Esо" (здаецца) госьцем была зорка чэскага музычнага пэрону Пэтр Коларж. Дык ён там сказаў (я не зразумела, у якой сувязі наогул), што 21 год таму ён быў у Беларусі і выступаў у Гомелі. А Гомель тады, сябры мае, каб вы ведалі, быў беларускай сталіцай.

Вядоўца ўсё ж дазволіў сабе дадаць, што сёньня гэта ўжо ня так. Дзякуй хоць за гэта. Праўда, дзе цяпер сталіца , ён не ўдакладніў. Відаць, баяўся памыліцца...  Гэта не зьдзіўляе. Зьдзіўляе тое, што сп. Коларж быў у Гомелі некалькі дзён і за гэты час не пасьпеў заўважыць, што сталіца краіны ў іншым месцы...

Бывае ж...

А яшчэ я так і не змагла зразумець, ці ўяўляюць яны абодва, што гэта такое - Беларусь. Бо размова неяк нечакана пераскочыла спачатку на расейскую мову, у якой няма слаўнай літары ř (і што, безумоўна, вельмі сьмешна - ня мець такой неабходнай літары), а потым і на расейцаў. Я разумею, што Расея - гэта ў чэхаў СССР. Але ўсё ж цікава, яны праўда думаюць, што ён яшчэ існуе?

маляваная ружовая з вачыма

Як дапамагчы бліжняму не знудзіцца да сьмерці

Posted on 2007.04.23 at 11:15
Месцазнаходжаньне: Zagreb
Настрой: прыкольна
Tags: , ,
Цікавы экзэмпляр :)

Мая суседка па пакоі - зграбная сяброўская харватка, - жыве ў інтэрнаце чатыры гады. За гэтыя гады яна неяк ня надта багата абжылася. З бачнай майму воку маёмасьці ў яе ёсьць фэн, прас, СД-плэер, тэлефон і вопратка. Пара часопісаў і касмэтыка. Ніводнай кнігі, ніякай намінкі на магчымую прысутнасьць кніг у яе быцьці. Вучыцца яна на нейкім тэхнічным факультэце. Калі прыходзіць дадому, дык альбо чытае часопісы/газэты, альбо слухае плэер, альбо ляжыць і глядзіць у столь.

Дык вось, узяла я ў бібліятэцы некалькі харвацкіх кніжак. Прыходжу аднойчы ў пакой пасьля заняткаў, а яна мне кажа: "Я тваю кніжку прачытала." Я не паверыла вушам. Ёй не было чаго рабіць, і яна проста так прачытала кніжку. За адзін прысест. Учора пачала другую - тая таўсьцейшая, так што хопіць, відаць, на два дні. Я нават адчуваю нейкую маральную адказнасьць: трэба браць кніжкі, якія б не адбілі ў яе ахвоту...

жаба-шар

Не чакала

Posted on 2007.02.23 at 20:59
Месцазнаходжаньне: Praha, уявіце сабе!
Настрой: shocked
Tags: , , ,
Сёньня у Празе дзядзька на прыпынку, відаць, пачуўшы, як мы зь сяброўкай гаворым, па-джэнтэльмэнску (не па-чэску) прапусьціў мяне ў дзьверы аўтобуса, сказаўшы пры гэтым (цытую ў арыгінале) "КАЛІ ЛАСКА". У мяне мову заняло. Але на "дзякуй" мяне хапіла.

паўзе

адкрыцьці

Posted on 2007.02.23 at 20:47
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: cheerful
Tags: ,
Карысныя для мяне прыезды сяброў-знаёмцаў у Прагу. Ня толькі таму, што пагутарыць, гарбаты папіць. Гэта можна і дома. Карысныя тым, што кожны раз, выпраўляючыся па, здавалася б, ужо абрыдлым маршруце самых-самых знакамітых праскіх помнікаў архітэктуры і ўсяго такога, трапляю ў стара-новае месца, дзе раней не была. І кожны раз зьдзіўляюся, што праходзіла міма.

Пяты год майго быцьця тут. Сёньня ўпершыню была ў музэі чэскага кубізму на рагу Цэлетнай вуліцы.  За два крокі ад факультэта.

Паўгоду таму таксама з гасьцямі ўпершыню трапіла ў музэй Альфонса Мухі (таксама недалёка).  Уразілася.

Прыяжджайце! :)

3 жабы
Posted on 2006.11.01 at 14:37
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: ок
Tags: , ,
Учора здавала залік.

Я думала, што гэта за такі заклапочаны (неадэкватны закамплексаваны, незадаволены) выкладчык (і зычыла яму шчасьця ва ўсякім жыцьці, каб яго папусьціла). Думала я гэтак таму, што на залік ён даў мне тры пытаньні, паперу,  20 хвілін падрыхтавацца, і пры гэтым трымаўся як на госах.
А ён, нябожа, проста думаў, што гэта іспыт. Наўрад ці ён ад гэтага становіцца больш адэкватным, але ў такім выпадку можна хоць сякое-такое тлумачэньне ягонай неадэкватнасьці знайсьці.

Ён зразумеў усё, калі зазірнуў у маю залікоўку: Дык вам жа залік быў патрэбны!!!
Ён так разгубіўся. Мне зноў стала яго шкада (мне неяк часта бывае яго шкада :)) У яго, напэўна, было адчуваньне, што ён мне застаўся нешта павінен. Можа, трэба было грошай папрасіць? Ці грэйпфрутавага соку?

3 жабы

pra toje, kolki liudziej viedajuc S.K.

Posted on 2006.06.26 at 16:05
Месцазнаходжаньне: Zagreb
Настрой: excited
Tags:
Ja krutaja, akazvajecca :)
Mianie razmierkavali u samuju vysokuju hrupu.

Sionnia my paznajomilisia z vykladczykami i adzin z ix (Petar), daviedauszysia, adkul ja, adrazu zapytausia, ci nia viedaju ja Sergeja Kancevicza. Bylo kryxu smieszna, bo ujauliaju, kolki na Bielarusi Siarhiejau, ale liohkaje padazrennie zakralasia u maju duszu i ja spytalasja, xto heta. A potym jon skazau, szto hety Sergej vykladaje czeskuju va universitecie u Minsku :))))))))))))
Prosta Petar byu z Juliaj u Brno na ljetniaj szkolie ci na stypiendyji...

Нешта мне шанцуе на людзей з іншым бачаннем свету :))
Мы з сабакам ходзім у лес праз стадыён. Дзяўчынка гадоў сямі-дзевяці падыйшла да яго, пачала мацаць, гладзіць і, як гэта ў дзяцей прынята, хваліцца сваім:
яна: А у вас мальчік ілі девочка?
я: Мальчік.
яна: А у нас девочка. Она у нас уже рожала (папраўдзе, само слова "ражала" мяне крыху збянтэжыла, бо я ў яе веку дакладна казала замест "ражала" штосьці кшталту "у нее былі шеночкі") А он у вас уже рожал?
я (падумаўшы): Нет, он же мальчік.
Дзяўчынка паглядзела на мяне з выразам "Я круче" і пайшла, атрымаўшы яшчэ адно пацверджанне, што дзевачкі лепшыя за мальчыкаў.

3 жабы
Posted on 2006.06.10 at 07:12
Настрой: shocked
Tags: , , ,
22 гадзіны Мінск-Прага. Ці назад. Знаходжанне ў купэ з незнаёмым чалавекам можа скарэктаваць погляд на свет ці проста праілюстраваць тое, што ня ўсе ўсё бачаць так, як табе здаецца натуральным.

Дзве беларускія швачкі з чэскай фабрыкі, навучаныя простым, але трывалым досведам, па-сяброўску раяць: Такая харошая дзевачка, не выхадзі толька ў Чэхіі замуж, з імі жызні ні будзет, вяртайся дамой (Я разумею, чаму).
Расеец, які выкладае ў Празе матэматыку, заяўляе: Я слышал, как белорусскій язык звучіт – это как Лукашенко говоріт (І я разумею, чаму).
Галоўным чынам атрымліваеш уяўленне пра тое, што расейцы ведаюць-думаюць пра беларусаў.
Чуваць з суседняга купэ маскоўскія інтанацыі: Я в Мінске был, тііііхій такой город, чіііістый, люді добрые. Гэта чуеш заўсёды. Але гэта ўжо нават ня цешыць.

А вось учора – учора ў мяне быў культурны шок. Дзядзька 35-40 гадоў з Астрахані, вясёлы, пазытыўны і неканфліктны праскі кампутаршчык пераводзіць гутарку з майго навучання на пытанні адрознасці паміж харвацкай і чэскай, харвацкай і сэрбскай, на аддзяленне Чарнагорыі і яе лінгвістычныя амбіцыі. “Ідіотізм”, -- заявіў ён на гэта, -- “что оні, прідумают себе язык, как чехі?” Мне неяк не хацелася яму тлумачыць, бо доўга і нашто...
Потым была паўза, ён, напэўна, пра гэта думаў, а пасля запытаўся:Ну а белорусы там себе язык еше не ввелі?
Я ня вылупіла вочы, а прыміральна сказала: У нас два государственных языка.
– Какіе? – здзіўленне ў ягоных вачах трэба было бачыць!

І тут я дапетрыла, што значыла слова “ввелі”. Ён проста абсалютна ня ведаў, што існуе нейкая беларуская мова, нашыя светы ніколі не судакраналіся! Гэта было вельмі дзіўнае пачуццё. Ён стаў прасіць прабачэння. Я не пакрыўдзілася, я проста не ўяўляла сабе, як гэта можа быць. А ён думаў, што я жартую. Потым адзіным адэкватным на той момант шляхам я патлумачыла яму, што гэта нешта накшталт украінскай. Украінскую ён, на шчасце, ведаў. Я думала пра гэта ўсю рэшту дарогі.
Не абвінавачвайце яго ў імпэрыялізме. Проста ён з гэтым ніколі не сутыкаўся, хоць мне вельмі цяжка ўявіць, як яму гэта ўдалося. Зрэшты, я таксама ведаю пра Астрахань толькі тое, што там растуць кавуны.

3 жабы
Posted on 2005.09.22 at 23:34
Настрой: паўднёвы
Tags: , , ,
Я дома!
Як гэта можна апісаць? Як апішаш два тыдні шчасця? Хіба выклічнікамі і фоткамі.
Усё было чароўна, цёпла, прыветна, сонечна і радасна.
Не будзе вандроўных зацемкаў.
Хіба што адзін выпадак. Балканскі гумар )

3 жабы
Posted on 2005.04.09 at 23:01
Настрой: усеагульны абсурд
Tags: ,
Днямі ў маім жыцці здарылася размеркаванне. На папярэднім усё здавалася гульнёй, і я адчувала сябе шчаслівай уладальніцай паперак, якія вызваляюць ад далейшага кампасціравання мазгоў. Але тут усё было па-даросламу. Пачынаючы з таго, што сабралі нас усіх, разам з русістамі, пад кабінетам. Відаць, каб разам мы там пабаяліся. Вось стаіш ты пад дзвярыма, а за імі сядзяць савецкага выгляду і манер жэншчынкі і вырашаюць лёс тваіх аднакурснікаў. А я глядзела на людзей і наіўна думала, што ў мяне ёсць чароўная няруская паперка. Паглядзелі яны на маю паперку і сказалі: ну і што вы хочаце? ...... (выкідаю дыялог, асноўнай мэтай якога было прадэманстраваць мне, што я букашка нават з бумажкай). на развітанне мне сказалі пагрозлівым тонам шукаць сабе працу, далі на гэта 2 тыдні, а адна сердабольная цётачка з ліку гэтых жэншчын падказала, што знайсці яе я змагу ў цэнтры пазашкольнай работы "Золак", які якраз у маім раёне. Мне трэба толькі прыйсці туды, знайсці нейкую Ірыну ....аўну і папрасіцца ў яе весці які-небудзь гурток. Мне прыйшлося стрымлівацца. А С. не стрымалася і сказала: пасылайце мяне куды хочаце, я ўсё роўна туды не паеду! (дзевачка выходзіць замуж за замежніка) :) гэта было супер!

Цікава тое, што працы няма, яны нікуды не размяркоўваюць, а ціснуць на цябе, каб ты шукаў сабе працу, куды потым і пашлюць. Мне сказалі, што я не магу нікуды з'ехаць, бо павінна адпрацаваць краіне грошы.

Атрымліваецца, дзяржава дае нам спецыяльнасць, з якой потым няма шанцу ўладкавацца, з разлікам на тое, што мы нейкім чынам вернем ёй грошы. А пасля прымушае нас саміх шукаць сабе працу, якой няма. На волю пры гэтым не адпускаюць нікога, акрамя цяжарных і да т.п. Абсурд. Калі ўжо нельга змяніць адукацыю, застаецца толькі адно: змяніць дзяржаву. Не, не зусім, на пару гадкоў.

Цікава, чым гэта скончыцца.

Папярэднія 20  

Рэклама

Наладка