Home

Рэклама

Наладка
Врс 2009   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
маляваная ружовая з вачыма

Ну ёмаё, хлопцы...

Posted on 2008.10.12 at 21:11
Месцазнаходжаньне: Менск
Настрой: nauseated
Tags: , ,
То Нагавіца, цяпер гэты... Мілан Кундэра ў 1950 годзе "здаў" знаёмца паліцыі.   І той 14 гадоў капаў уран.

Ды не, я не без граха, але ж брыдка неяк.

жаба-шар

сьмешна ў роце

Posted on 2007.09.22 at 15:05
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: , ,
Сёньня раніцай піла я сваю першую гарбату перад тэлевізарам... Пачатак інтрыгоўны, праўда?

А здарылася ўсяго вось што:

У суботняй музычнай праграме "Esо" (здаецца) госьцем была зорка чэскага музычнага пэрону Пэтр Коларж. Дык ён там сказаў (я не зразумела, у якой сувязі наогул), што 21 год таму ён быў у Беларусі і выступаў у Гомелі. А Гомель тады, сябры мае, каб вы ведалі, быў беларускай сталіцай.

Вядоўца ўсё ж дазволіў сабе дадаць, што сёньня гэта ўжо ня так. Дзякуй хоць за гэта. Праўда, дзе цяпер сталіца , ён не ўдакладніў. Відаць, баяўся памыліцца...  Гэта не зьдзіўляе. Зьдзіўляе тое, што сп. Коларж быў у Гомелі некалькі дзён і за гэты час не пасьпеў заўважыць, што сталіца краіны ў іншым месцы...

Бывае ж...

А яшчэ я так і не змагла зразумець, ці ўяўляюць яны абодва, што гэта такое - Беларусь. Бо размова неяк нечакана пераскочыла спачатку на расейскую мову, у якой няма слаўнай літары ř (і што, безумоўна, вельмі сьмешна - ня мець такой неабходнай літары), а потым і на расейцаў. Я разумею, што Расея - гэта ў чэхаў СССР. Але ўсё ж цікава, яны праўда думаюць, што ён яшчэ існуе?

маляваная жаба
Posted on 2007.05.10 at 21:26
Месцазнаходжаньне: Zagreb
Настрой: філязофскі
Tags: , ,
Тут, падчас камунікацыі са сваёй праскай адракурсніцай-чэшкай, я зразумела, які неацэнны багаж досьведу ў мяне за плячыма.

Я ведаю, што такое прыстасоўвацца. Я ўмею гэта рабіць. Я ведаю, што чалавеку, які прыязджае ў краіну, дзе ў трамваі ніхто не "ўтрамбуецца", калі табе трэба ўвайсьці, і нікому гэта не здаецца дзіўным, нічога не выпадае, акрамя як таксама непарушна стаяць, захоўваючы дыстанцыю і пазьбягаючы якога-кольвек фізычнага кантакту з суседам. Я ведаю, што чалавек прымушаны выконваць рытуалы гэтай краіны, каб ня быць выплюнутым ейным грамадзтвам.  Я ведаю, што  трэба пакінуць абцасы ў Менску, каб у Празе людзі ня думалі, што я прастытутка.

У мяне ёсьць незайздросны досьвед адчуваньня сораму за сваіх у Чэхіі і сораму за чэхаў дома (і мне сорамна за гэты сорам). Я ведаю, як цяжка растлумачыць беларусу, што шморгаць носам у Чэхіі - дзікунства, а чэху - што на Беларусі дзікунства гучна яго прачышчаць.

Я  магу прыехаць у краіну і прыстасавацца. І не адчуваю, што гэтым я прыніжаю ці абмяжоўваю сябе.  Гэтым я рэспэктую іхнія правілы паводзінаў.

Тут я магу дазволіць сабе пераходзіць дарогу дзе і калі заўгодна, усчынаць гутарку з людзьмі ў транспарце і з прыбіральшчыцай у інтэрнаце, абганяць людзей у чарзе ў сталоўку, бо мае сябры стаяць перад імі, крыху шморгаць носам, штурхацца ў трамваі, спазьняцца на заняткі... 

Тут мяне не бянтэжыць тое, што са мной усчынаюць гутарку людзі ў транспарце і прыбіральшчыцы ў інтэрнаце,  не злуе тое, што мяне абганяюць 20 маладзёнаў у чарзе ў сталоўку, таму што тры іхнія сябры стаяць перада мной. Не злуе, што машыны едуць на чырвонае, што мяне штурхаюць у трамваі, што выкладчыкі спазьняюцца на заняткі...

Толькі мая шчасьлівая праская аднагрупніца ніколі ня зьведала, што значыць прыехаць у чужую краіну і мусіць прыстасоўвацца, таму яна ня хоча прымаць тутэйшыя правілы, лічыць мяне мяккацелай, сябе выхаванай, а іх дзікунамі, калі...

Вы не паверыце!
Я, здаецца, лячу 23 чэрвеня ў Загрэб, а 13 жніўня ў Скоп'е!
А ў чацвер чухаю дадоооомуууу...

А вось яшчэ адзін гадзіньнік у нашую клюбную калекцыю. Višňová na Příbramsku. "Гадзіннік адмярае і твой час/Памятай пра канец". Бессаромная сугестыя непапулярнай чэскай царквы.


3 жабы

А Рахель была сонца.

Posted on 2006.04.09 at 14:59
Месцазнаходжаньне: Кршываклат - Прага
Настрой: creative
Цяпер грае: o sole mio
Tags: , , ,
Учора ў Кршываклаце. Гадзіньнік у супольную з [info]tacia калекцыю пад назвай "Рахель была сонца

(Назва калекцыі можа зьмяняцца у выпадку вынясеньня адпаведнай пастановы рады фанклюбу Ганы Андранікавай)




3 жабы

змена настрою

Posted on 2005.12.22 at 20:20
Настрой: бррррр
Tags: ,
Лужыны крыві вакол намётаў з жывымі карпамі. Абсурд. Дзеці спяваюць "Хрыстос нарадзіўся", паварочваеш галаву - а там мяснік хрась нажом! І няма ў карпа галавы. Карп памёр на вачах у натоўпу. Жудаснае адчуванне.

3 жабы
Posted on 2005.10.26 at 21:45
Tags: ,
Былі ў Кутнай Горы.
У выходныя там так ціха і пуста, што хочацца ў наступныя выходныя паехаць зноў туды :)
Толькі маравы слуп. Можа, павымерлі ўсе...


Рэклама

Наладка