Home

Рэклама

Наладка
Врс 2009   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
3 жабы
Posted on 2008.09.18 at 15:49
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: , ,
Прыемна нечакана ўбачыць у фільме знаёмыя мясьціны. Ды нават чакана прыемна. Нядаўна вось не было чаго рабіць надакучыла цяжкая праца, дык глядзела тупое амэрыканскае кіно. Адзін вечар ішоў фільм "Прынц і я - 2". Там нейкая амэрыканка выходзіла замуж за швэдзкага прынца і ўсе не магла ніяк выйсьці. Дык вось, было вельмі прыемна бачыць у Стакгольме чэскі МУС (ці мінабароны, ужо не памятаю) з чэскім жа гербам ля ўваходу (нават не парупіліся зьняць, тупіцы). Цяпер у Швэцыю можна ня ехаць (я ўжо была, чорт!), усё роўна там усё як тут.

Але гэта хоць па ціхаму. Праз пару дзён паказвалі яшчэ адно супэрінтэлектуальнае амэрыканскае кіно (не памятаю назвы), дзе два хлопцы стаялі ля праскага Рудальфінума (а значыць, насупраць нашага факультэта) і крычалі "Мы ў Парыжы, мы ў Парыжы!". Дзіўнае было адчуваньне. 

ЗЫ тут [info]__cobra__  зьбіраецца ў Парыж. Падумай, ці варта Эйфелеву вежу па тэлеку, мусіць, ужо бачыла, а так я табе ў Празе месцы пакажу :))) 




худая жаба
Posted on 2008.05.05 at 20:41
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: паскудны
Цяпер грае: Мусаргскі - Баба Яга
Tags: , ,
Сёньня благі дзень. Ня толькі ў мяне, як высьветлілася.

Адна цудоўная гісторыя.
М. пайшоў у паліцыю зрабіць запрашэньне на чэрвень маёй траюраднай сястры. На тры тыдні. Але місія аказалася невыканальнай.

Пасьля 2-хгадзіннага стаяньня ў чарзе ён даведаўся ад нейкай там іхняй спэцыяльна інструктаванай мэгеры, што ў яго мала грошай, каб гарантаваць знаходжаньне сястры ў Чэхіі. Таму што, па-першае, трэба мець тысяч дваццаць на выпадак, калі яна захоча паляцець дадому на самалёце, а сваіх грошай  у яе на гэта ня будзе. Дапусьцім, што яна захоча. Але квіток туды-назад каштуе тысяч  дзесяць.

Па-другое, на кожны дзень яе знаходжаньня трэба мець палову нейкага мінімума (тысячы 4 ці нешта такое). Значыць, 21 дзень = 84 тысячы. Гэта як трэба вычварыцца, каб столькі патраціць.

Па-трэцяе, нават калі б у яго было 84 тысячы, іх бы не хапіла, таму што яшчэ працягвае дзейнічаць запрашэньне, якое ён афармляў маёй роднай сястры паўгоду таму. Сястра прыехала ў лютым дзён на дзесяць (і запрашэньне было на 10 дзён з паўгадовым тэрмінам дзейнасьці), зарэгістравалася як законапаслухмяная неграмадзянка ў іхняй жа канторы. Але яны пра гэта чамусьці нічога ня ведаюць і ня маюць уяўленьня, прыязджала яна ці не, з'ехала ці не. Таму што ў іх няма яе "прувадкі". Зрэшты, гэтай "прувадкі" ў іх і ня можа быць, таму што яна здаецца пры перасячэньні мяжы памежнікам. Але гэта няважна. Няма "прувадкі" - няма доказу. Значыць, ня можа М. мець на ўтрыманьні адначасова дзьвюх баб за 84 тысячы. Таму што калі б яны захацелі раптам ягоным коштам зьлётаць на самалёце на паўднёвы полюс, гэтага ня хопіць. Трэба 160.

Я на мяжы нэрвовага зрыву. Гэта ж такая звычайная рэч. Прыйсьці туды, пачакаць сваёй чаргі n-ную колькасьць гадзін, пабіцца галавой аб сьцяну і пайсьці дадому.

худая жаба

труп гаворыць па-славацку

Posted on 2008.04.20 at 21:34
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: cold
Tags: , ,
Вось пішуць, нібыта ў чацьвер на нашым факу з чацьвертага паверху скочыў нейкі хлопец і забіўся. Усё сумна. Займальна вось што:

 "Podle mluvčí pražské policie Evy Miklíkové šlo o slovensky hovořícího muže"

(
Паводле прэсавай сакратаркі праскай паліцыі Эвы Міклікавай гаворка ідзе пра "славацкагаворачага" мужчыну) - пардон за форму, але менавіта гэта важна.

Цікава, як паліцыя, якая прыехала пасьля таго, як ён ужо памёр, магла даведацца, на якой мове ён размаўляў. Ясна, што для іх гэта тое ж самае, што "славак" (у яго, можа, дакумэнты з сабой былі), але ўсё адно гучыць як блюзьнерства. Дый яшчэ і дзеепрыметнік цяперашняга часу... бррр

жаба-шар

Не чакала

Posted on 2007.02.23 at 20:59
Месцазнаходжаньне: Praha, уявіце сабе!
Настрой: shocked
Tags: , , ,
Сёньня у Празе дзядзька на прыпынку, відаць, пачуўшы, як мы зь сяброўкай гаворым, па-джэнтэльмэнску (не па-чэску) прапусьціў мяне ў дзьверы аўтобуса, сказаўшы пры гэтым (цытую ў арыгінале) "КАЛІ ЛАСКА". У мяне мову заняло. Але на "дзякуй" мяне хапіла.

паўзе

адкрыцьці

Posted on 2007.02.23 at 20:47
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: cheerful
Tags: ,
Карысныя для мяне прыезды сяброў-знаёмцаў у Прагу. Ня толькі таму, што пагутарыць, гарбаты папіць. Гэта можна і дома. Карысныя тым, што кожны раз, выпраўляючыся па, здавалася б, ужо абрыдлым маршруце самых-самых знакамітых праскіх помнікаў архітэктуры і ўсяго такога, трапляю ў стара-новае месца, дзе раней не была. І кожны раз зьдзіўляюся, што праходзіла міма.

Пяты год майго быцьця тут. Сёньня ўпершыню была ў музэі чэскага кубізму на рагу Цэлетнай вуліцы.  За два крокі ад факультэта.

Паўгоду таму таксама з гасьцямі ўпершыню трапіла ў музэй Альфонса Мухі (таксама недалёка).  Уразілася.

Прыяжджайце! :)

3 жабы
Posted on 2005.12.21 at 23:29
Настрой: зачараваны
Цяпер грае: Holy night
Tags: ,
Тыдзень перад Калядамі людзі неадэкватныя.

Звычайныя рэчы ім здаюцца недарэчнымі, а бязглуздыя - натуральнымі.

Смурод сырой рыбы на вуліцах не зьдзіўляе. Але псуе апэтыт і настрой, якія тут жа за рогам падымаюць водар глінтвейну і зіхоткія гірлянды на крамах.

Выкладчык спадзяецца, што студэнты ня прыйдуць на лекцыю. А студэнты туды ня йдуць, каб не расчараваць выкладчыка.

Спяшаючыся куды-небудзь, прыемна прадзірацца праз натоўп на плошчы, дзе ўсе ядуць смажаныя сардэлькі і слухаюць дзіцячы сьпеў з эстрады.

Хораша. Тлумна, але хораша.

Рэклама

Наладка