?

Log in

Чэр 2011   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
маляваная ружовая з вачыма

Ну ёмаё, хлопцы...

Posted on 2008.10.12 at 21:11
Месцазнаходжаньне: Менск
Настрой: nauseatednauseated
Tags: , ,
То Нагавіца, цяпер гэты... Мілан Кундэра ў 1950 годзе "здаў" знаёмца паліцыі.   І той 14 гадоў капаў уран.

Ды не, я не без граха, але ж брыдка неяк.

жаба-шар

Я не сачу за футболам. Але мне было прыемна :)

Posted on 2008.10.01 at 20:52
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags:


(Уводнае інфо: паводле маіх назіраньняў, чэхі не ядуць зранку мяса (акрамя сасісак), і нашыя рабоча-сялянскія сьняданкі зь яешнай у шкварках для іх дзікасьць.)

Сцэнка з нагоды:

Я:  -- Slyšel jsi, že BATE remízovalo s Juventusem?
(Ты чуў, што БАТЭ згуляла ў нічыю зь Ювэнтусам?)

М.: -- Jo, no jasně, dali Italům ke snídani катлеты a ty byli na celej den odrovnaný.
(Ну вядома, далі італьянцам на сьняданак катлеты, і гэта іх скасіла на цэлы дзень.)

:))




3 жабы
Posted on 2008.09.18 at 15:49
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: , ,
Прыемна нечакана ўбачыць у фільме знаёмыя мясьціны. Ды нават чакана прыемна. Нядаўна вось не было чаго рабіць надакучыла цяжкая праца, дык глядзела тупое амэрыканскае кіно. Адзін вечар ішоў фільм "Прынц і я - 2". Там нейкая амэрыканка выходзіла замуж за швэдзкага прынца і ўсе не магла ніяк выйсьці. Дык вось, было вельмі прыемна бачыць у Стакгольме чэскі МУС (ці мінабароны, ужо не памятаю) з чэскім жа гербам ля ўваходу (нават не парупіліся зьняць, тупіцы). Цяпер у Швэцыю можна ня ехаць (я ўжо была, чорт!), усё роўна там усё як тут.

Але гэта хоць па ціхаму. Праз пару дзён паказвалі яшчэ адно супэрінтэлектуальнае амэрыканскае кіно (не памятаю назвы), дзе два хлопцы стаялі ля праскага Рудальфінума (а значыць, насупраць нашага факультэта) і крычалі "Мы ў Парыжы, мы ў Парыжы!". Дзіўнае было адчуваньне. 

ЗЫ тут __cobra__  зьбіраецца ў Парыж. Падумай, ці варта Эйфелеву вежу па тэлеку, мусіць, ужо бачыла, а так я табе ў Празе месцы пакажу :))) 




жаба-шар

Грынпісу на іх няма

Posted on 2008.08.29 at 09:59
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: , ,
У Браціславе ў сталоўцы я аднойчы пазабавіла кухарак, задаўшы звычайнае пытаньне, з каго (гэтае) мяса на талерцы. Яны пачалі рагатаць у тры галасы, а я толькі пасьля, шляхам грунтоўнага аналізу дайшла да высновы, што славацкае мяса, напэўна, не можа быць з КАГО, а павінна быць з ЧАГО.

Сёньня зранку расказала пра гэтую сцэнку М., і ён пару хвілін, б'ючыся ў сутаргах смеху (гэта ў яго бывае), качаўся па ложку. Спрабуючы ўзнавіць дыханьне і выціраючы сьлёзы, ён выціснуў: Уяўляю, як ты... (удых)... нявінным тонам....(выдых)... з каго гэтае мяса... (новы прыступ).

Гэта я да чаго? Да таго, што ні па-чэску, ні па-славацку на маё вялікае зьдзіўленьне нельга сказаць пра скаціну "ХТО".

Co to je za ovci? Z čeho je to maso? Co se pase na louce?

Матэрыял гэты пакуль што новы, магчыма, знойдуцца выключэньні (хочацца ўсё ж такі верыць :)). Калі вам прыйдуць у галаву прыклады, якія б маглі выправіць гэтую лінгвістычную негуманнасьць, падзяліцеся.


шпагат
Posted on 2008.07.07 at 15:37
Месцазнаходжаньне: Менск
Настрой: boredфіговы
Для таго, каб гадзін 10 ехаць па тэрыторыі Польшчы, не выходзячы зь цягніка, аказваецца трэба мець неслабыя фінансавыя сродкі, а яшчэ лепш купіць дарожныя чэкі (ці мала што, прыдадуцца ў дарозе). І заплаціць за візу, папярэдне пастаяўшы перад амбасадай братняй краіны тры дні ў чарзе (са словаў відавочцаў).

Гэта ўсё вельмі жорстка для маёй далікатнай душы. Таму я ўсё ж такі, здаецца, палячу самалётам. І нават "Белавія" палячу.

Стаю я сёньня на перакрыжаваньні Крапоткіна і Харужай пасьля чарговага сутыкненьня з эўрапейскай гасьціннасьцю (чаму каб трапіць за мяжу, трэба спачатку перажыць вось гэтае хрышчэньне агнём прыніжэньня?), сьлёзы цякуць, людзі глядзяць са спачуваньнем, і нават вады няма дзе купіць.

Паперка над двума ўмураванымі ў сайдынг акенцамі прыёму дакумэнтаў: Граждане, оформляющие .... нешта.... обслуживаются в контейнерах № 1 и 2. Я спытала ў дзядзькі, які вялікадушна пусьціў мяне ўперад і дапамог пазьбегнуць трохдзённага чаканьня ў чарзе дзеля станоўчага адказу на пытаньне, ці патрэбная мне транзытная віза. Ён ня ведаў, дзе гэтыя кантэйнэры. За тры дні так і не зразумеў.
І ніхто не даведаецца дзе яны, таму што кансультацыі па тэлефоне польскае консульства не дае, яно наогул тэлефонам не карыстаецца. І нам-недалюдзям таксама не дазваляе. А каб атрымаць кансультацыю на месцы, трэба доўга і палка прасіць дзядзечку ў чарзе пад крыкі разьюшанага натоўпу.

А ў нацыянальнай бібліятэцы разьдзяляльнікі на паліцах беларускія. Ёсьць там, напрыклад (у адзьдзеле слоўнікаў) ВЯНГЕРСКАЯ МОВА і ПЕРСІЦКАЯ МОВА. Баюся, каб гэта ня быў рэфармаваны правапіс... Ну і клясыка: Slovník slovenského jazyka стаіць за разьдзяляльнікам СЛАВЕНСКАЯ МОВА. А яшчэ ёсьць СЕРБАХАРВАЦКІЯ МОВЫ. Цікава, колькі.
А наогул там файна, у бібліятэцы, ціха і сьветла. І людзей мала. Зусім ня тое, што ў польскім консульстве.


3 жабы

працяг гісторыі

Posted on 2008.07.06 at 21:04
Месцазнаходжаньне: Менск
зусім чароўны. Сьледзтва выявіла, што мужыка распрануў, абліў алівай і абваляў у пер'і фэрмэр, у якога той доўгі час сыстэматычна краў садавіну і гародніну.

3 жабы
Posted on 2008.06.29 at 16:43
Месцазнаходжаньне: Менск
Настрой: cheerfulа нічога
Tags: , ,
Паглядзеўшы па тэлеку пра лыжаролеры і саўну (сёньня ў нас нібыта нейкі спартовы дзень), вырашыла пусьціць у сьвет іншую, цікавейшую, і, галоўнае, сьвяжэйшую (харвацкую) навіну:

У лесе ля Омішу быў знойдзены жывы (!) голы мужык, абліты алівай і абсыпаны пер'ем. Умеюць жа людзі весяліцца :)) А мы тут на лыжаролерах... нудоцьце, дальбог!

А ўявіце, голы, ў аліве і пер'і, расьсякае на лыжаролерах

жаба-шар
Posted on 2008.06.22 at 14:58
Месцазнаходжаньне: Менск
Настрой: happyhappy
Tags:
Мне шкада, канешне, што харваты так тупа прайгралі туркам.
Мне ўсё роўна, што маскалі выйгралі ў галяндцаў.

Але яны ўсе дзеці ў параўнаньні са мной, бо Я ЎЧОРА ПАДЛУЧЫЛА СВОЙ КАМПУТАР ДА ІНТЭРНЭТУ ПРАЗ МАБІЛЬНЫ, так і не разабраўшыся, чым браўзэр адрозьніваецца ад драйвэра

жаба-шар

фу такім (лінгвістам) быць

Posted on 2008.05.24 at 20:40
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags:
Людзі! Дзеці зямлі-маткі маёй!

(каму ўжо набіла аскому маё лінгвістычнае буркатаньне - лепш не чытайце. Мне яно ўжо і самой набіла, але што ж зробіш, такая ўжо я буркатуха)

Колькі ж можна! Чытаючы небеларускамоўныя падручнікі па агульнай славістыцы, параўнальнай славістыцы, уводзінах у славістыку і пад., кожны раз напружана чакаю, калі пачнуцца ілюстрацыйныя прыклады з розных славянскіх моў. І асабліва напружана - беларускія.  Дзякуй Богу, іх ня так шмат.

Але чаму?!!! Чаму заўсёды, калі беларускі прыклад ёсьць, ён як-небудзь перакручаны, скажоны ці наогул узяты зь іншай мовы?
Сёньня чытала артыкул немалавядомага славацкага лінгвіста Габаўшцяка. Нявінны такі артыкул пра агульнае ў славацкай і паўднёваславянскай лексіцы. У яго беларускіх прыкладаў 17! Для дзесяцістаронкавага тэксту нішто сабе. Але зь іх 7(!) памылковых.

Як такое можа быць? Калі чалавек займаецца лексікай, павінна ж быць у яго нейкае да яе шанаваньне. Можна ж у слоўнік зірнуць... Хіба ж цяжка спраўдзіць, што па-беларуску "крыж", а ня "крэст", "ружа", а ня "рожа" і ня "роза", "кажан", а ня "кожан", "жаба", а не "лягушка"... Як можна выкарыстоўваць для падмацаваньня сваіх цьверджаньняў прыклады, якія ня могуць нічога падмацаваць, бо ў іх артаграфічная ці якая яшчэ іншая памылка?

А яшчэ ў гэтым самым артыкуле (у салідным зборніку) пададзенае новае для мяне расейскае слова "гачи" (у тэксьце транслітэраванае як "gači") у значэньні славацкага і беларускага "chmára/хмара".

шпагат
Posted on 2008.05.18 at 11:09
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: boredbored
Tags: ,
У бедных няшчасных убогіх абяздоленых македонцаў пад націскам грэкаў, якія блякуюць перамовы з ЭУ, вось-вось сілком адбяруць іхнюю з такой намогай здабытую назву дзяржавы (Рэспубліка Македонія) і зьменяць яе - праўда, відаць, нязначна - на што-небудзь больш разьвітае кшталту Рэспубліка Верхняя Македонія, Рэспубліка Македонія (Скоп'е), Нацыянальная рэспубліка Македонія... Натуральна, псыхалягічна цяжка, але перажыць можна. Усё роўна ўсе гавораць "Македонія". І калі яна афіцыйна стане "Македонія-Скоп'е", нічога па сутнасьці ня зьменіцца, бо карыстацца гэтым у абыходку ніхто ня будзе.

Але ж гэта не апошняя ахвяра, якую македонцы мусяць прынесьці ЭУ. Як яны будуць зжывацца з тым, калі ім і назву мовы памяняюць? Ды й на што яе памяняюць. З аднаго боку баўгары гнуць сваю лінію: дыялект, маўляў, наш і ўсё тут (карані, ізаглосы, бла-бла-бла). А з другога боку грэкі. Ім наогул усё роўна, чый гэта дыялект, галоўнае, каб называўся ён па-іншаму.


Папярэднія 10  Наступныя 10