Home

Рэклама

Наладка
Врс 2009   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30

01 сьнежня 2008


маляваная ружовая з вачыма
Posted on 2008.12.01 at 16:15
Месцазнаходжаньне: Praha
Настрой: cold
Цяпер грае: Živé Kvety - Nezatrpknúť
Tags: , ,
Дыплом зноў (як заўсёды) ня пішацца, а рукі заняць трэба, то раскажу страшную гісторыю іжжызьні.

Іду купляць квіток на аўтобус. Дружная, касы аўтавакзала. Падыходжу да будкі (там сядзіць цётка гадоў 40-50, апісваць ня буду, а то раптам хто за мяне ці за матчыну мову помсьціць намысьліць :)). Падыходжу, значыць, і кажу:

Я:            Добры дзень, мне, калі ласка, на пятніцу дваццаць восьмага на раніцу да Вільні.
Цётка:   Так, давайці-ка парускі.
Я:            А я ня ўмею.
Цётка:   А я ніпанімаю. (ніпаняць там можна было хіба што "калі ласка" ды "раніцу", і то для гэтага трэба было зусім-зусім, ні разу, ніколі ў жыцьці не хадзіць у школу)
Я:           Ну дык што рабіць будзем? Перакладчыка выклікаць?

(Паўза. У паўзе чульлівы дзядзечка, што стаяў побач і чуў канвэрзацыю, вырашыў, што сытуацыю трэба ратаваць, бо мы ж самі ніяк. падышоў і кажа: "Ну, што там, давайце я..." Дапамагчы хацеў. Для поўнай абсурднасьці (такой мрожэка-гаўлаўскай) яму трэба было яшчэ аддаць чэсьць і бадзёра сказаць "Перакладчыка выклікалі?" :)) Ёсьць усё ж добрыя людзі на сьвеце)

Тут цётка вырашыла рэзка ўсё паняць і выдала мне квіток, удакладніўшы яшчэ раз, ці "двадцать восьмое" я мела на ўвазе, сказаўшы "дваццаць восьмае".




Папярэдні дзень  Наступны дзень  

Рэклама

Наладка