?

Log in

Чэр 2011   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
3 жабы
Posted on 2009.09.02 at 00:17
Месцазнаходжаньне: Thessaloniki
Tags: , ,
Калі хто яшчэ ня чуў, збанкрутаваў наш улюбёны SkyEurope, які 13 верасьня павінен быў вярнуць нас у рэальнасьць. Так што мы застаемся ў Грэцыі назаўжды. Шкада, ужо позна прасіць эканамічнага прытулку ў Македоніі. Шкада, бо тут я нічога не разумею і нават чытаць яшчэ толкам не навучылася.
Жабак за тры тыдні цалкам натуралізаваўся і нават зьліўся зь мясцовай фаўнай. Ну і сымбалямі нацыянальнымі пранікся. Перадае вам усім прывітаньне. Фота ў студыю, Самуілава крэпасьць, Охрыд:


Comments:


smatrycenka
smatrycenka at 2009-09-01 22:59 (UTC) (Спасылка)
Ох... дык вы дакладна 13-га не вернецеся? Надзеі няма? Не ведаю, ці дачакаюся тады я вашага вяртання...
swistak
swistak at 2009-09-02 06:37 (UTC) (Спасылка)
Ды не, гэта я для драматызму :) Мы ўжо знайшлі спосаб вярнуцца 13 увечары, праўда, зь перасадкамі і за дадатковыя грошы. Потым раскажу падрабязнасьці.
__cobra__
__cobra__ at 2009-09-02 10:34 (UTC) (Спасылка)
Ну, блін... Мае віншаванні.
А у мяне ўчора турысты ў Амстердам павінны былі ляцець са SkyEurope. Павесяліліся знатна:).
Ты гэта, таго. Шукай білеты. Бо ты ж там такая не адна, я думаю.
swistak
swistak at 2009-09-02 20:59 (UTC) (Спасылка)
Ну, мы тут такія два :) Білеты ўжо знайшлі, так што ўсё будзе добра, хоць і задорага :) Бываюць горшыя рэчы. Напрыклад, хостэл у Скоп'і... во дзе жэсьць!
Папярэдні запіс  Наступны запіс