Home

Рэклама

Наладка
Врс 2009   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
жаба-шар

Грынпісу на іх няма

Posted on 2008.08.29 at 09:59
Месцазнаходжаньне: Praha
Tags: , ,
У Браціславе ў сталоўцы я аднойчы пазабавіла кухарак, задаўшы звычайнае пытаньне, з каго (гэтае) мяса на талерцы. Яны пачалі рагатаць у тры галасы, а я толькі пасьля, шляхам грунтоўнага аналізу дайшла да высновы, што славацкае мяса, напэўна, не можа быць з КАГО, а павінна быць з ЧАГО.

Сёньня зранку расказала пра гэтую сцэнку М., і ён пару хвілін, б'ючыся ў сутаргах смеху (гэта ў яго бывае), качаўся па ложку. Спрабуючы ўзнавіць дыханьне і выціраючы сьлёзы, ён выціснуў: Уяўляю, як ты... (удых)... нявінным тонам....(выдых)... з каго гэтае мяса... (новы прыступ).

Гэта я да чаго? Да таго, што ні па-чэску, ні па-славацку на маё вялікае зьдзіўленьне нельга сказаць пра скаціну "ХТО".

Co to je za ovci? Z čeho je to maso? Co se pase na louce?

Матэрыял гэты пакуль што новы, магчыма, знойдуцца выключэньні (хочацца ўсё ж такі верыць :)). Калі вам прыйдуць у галаву прыклады, якія б маглі выправіць гэтую лінгвістычную негуманнасьць, падзяліцеся.


Comments:


smatrycenka
[info]smatrycenka at 2008-08-29 08:50 (UTC) (Спасылка)
Такое ж пытанне (З каго гэта?) перада мной у чарзе задаў нехта з неславянаў, не згадаю ўжо, хто (значыць, у іх можно "хто"). На гэта кухаркі пасмяяліся і выдалі прыблізна такое тлумачэнне: "Не з каго, а з чаго - адбіўныя робяць ужо з мёртвага, а не з жывога". Ну, мне то ўсё адно, а камусьці мярцвячынку адразу перахацелася есці.
swistak
[info]swistak at 2008-08-29 09:08 (UTC) (Спасылка)
:) але ж мёртвая карова ў нас усё адно ХТО, ці не? Гэта труп каровы ШТО :)
smatrycenka
[info]smatrycenka at 2008-08-29 09:14 (UTC) (Спасылка)
Відаць, так, хоць на ўсе сто я не ўпэўнены. Але абсалютна дакладна я скажу па-беларуску "хто пасвіцца на полі", а не "што". З іншага боку, кажуць жа і ў нас "іду пасвіць КОЗЫ". Карацей, эксперта б сюды, бо ў мяне толькі дапушчэнні.
swistak
[info]swistak at 2008-08-29 09:51 (UTC) (Спасылка)
а эксперт у нас хто?
swistak
[info]swistak at 2008-08-29 09:53 (UTC) (Спасылка)
з іншага боку, гадаваць дзеці таксама гавораць (ці не?)
Папярэдні запіс  Наступны запіс  

Рэклама

Наладка