Home

Рэклама

Наладка
Врс 2009   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
шпагат
Posted on 2008.07.07 at 15:37
Месцазнаходжаньне: Менск
Настрой: фіговы
Для таго, каб гадзін 10 ехаць па тэрыторыі Польшчы, не выходзячы зь цягніка, аказваецца трэба мець неслабыя фінансавыя сродкі, а яшчэ лепш купіць дарожныя чэкі (ці мала што, прыдадуцца ў дарозе). І заплаціць за візу, папярэдне пастаяўшы перад амбасадай братняй краіны тры дні ў чарзе (са словаў відавочцаў).

Гэта ўсё вельмі жорстка для маёй далікатнай душы. Таму я ўсё ж такі, здаецца, палячу самалётам. І нават "Белавія" палячу.

Стаю я сёньня на перакрыжаваньні Крапоткіна і Харужай пасьля чарговага сутыкненьня з эўрапейскай гасьціннасьцю (чаму каб трапіць за мяжу, трэба спачатку перажыць вось гэтае хрышчэньне агнём прыніжэньня?), сьлёзы цякуць, людзі глядзяць са спачуваньнем, і нават вады няма дзе купіць.

Паперка над двума ўмураванымі ў сайдынг акенцамі прыёму дакумэнтаў: Граждане, оформляющие .... нешта.... обслуживаются в контейнерах № 1 и 2. Я спытала ў дзядзькі, які вялікадушна пусьціў мяне ўперад і дапамог пазьбегнуць трохдзённага чаканьня ў чарзе дзеля станоўчага адказу на пытаньне, ці патрэбная мне транзытная віза. Ён ня ведаў, дзе гэтыя кантэйнэры. За тры дні так і не зразумеў.
І ніхто не даведаецца дзе яны, таму што кансультацыі па тэлефоне польскае консульства не дае, яно наогул тэлефонам не карыстаецца. І нам-недалюдзям таксама не дазваляе. А каб атрымаць кансультацыю на месцы, трэба доўга і палка прасіць дзядзечку ў чарзе пад крыкі разьюшанага натоўпу.

А ў нацыянальнай бібліятэцы разьдзяляльнікі на паліцах беларускія. Ёсьць там, напрыклад (у адзьдзеле слоўнікаў) ВЯНГЕРСКАЯ МОВА і ПЕРСІЦКАЯ МОВА. Баюся, каб гэта ня быў рэфармаваны правапіс... Ну і клясыка: Slovník slovenského jazyka стаіць за разьдзяляльнікам СЛАВЕНСКАЯ МОВА. А яшчэ ёсьць СЕРБАХАРВАЦКІЯ МОВЫ. Цікава, колькі.
А наогул там файна, у бібліятэцы, ціха і сьветла. І людзей мала. Зусім ня тое, што ў польскім консульстве.

Comments:


(Ананімна) at 2008-07-07 13:23 (UTC) (Спасылка)
У бібліятэцы кандыцыянер!
__cobra__
[info]__cobra__ at 2008-07-09 08:05 (UTC) (Спасылка)
Слухай, а табе навошта польская виза, кали у цябе povoleni k pobytu у краине шенгену? Што за фигня? Атрымливаецца, што ты можаш на 3 месяцы паехаць, скажам, у Нямеччыну и сядзець там, и нияких дарожных чэкау у цябе нихто не папросиць. А кали паедзеш у Чехию, дык табе трэба рабиць транзитную шэнгенскую визу?! Ну капец!!!
swistak
[info]swistak at 2008-07-09 16:36 (UTC) (Спасылка)
Мне польскі памежнік сказаў: Зьмяніўся закон, нех пані зробі собе польскую візу :) А ў консульстве пацьвердзілі, што трэба. Маўляў, па гэтай маёй "візе" можна толькі раз мяжу Шэнгену перасячы. Дзіўна ўсё гэта...
__cobra__
[info]__cobra__ at 2008-07-10 17:47 (UTC) (Спасылка)
ну, я ў шоку. У гэтым жа няма аніякай логікі! Зусім пашалелі.
Ты ж з Чэхіі можаш да іх паехаць і быць там 3 месяцы! А 10 гадзін ехаць ня можаш. Адназначна капец! Калі вяртаешься?
__cobra__
[info]__cobra__ at 2008-07-10 17:49 (UTC) (Спасылка)
Польская віза - гэта ўжо само па сабе абсурд. Яны забыліся, што ў іх ужо некалькі месяцаў польскіх няма, а ёсць шэнгенскія?..
Марыйка Мартысевіч
[info]maryjka_ at 2008-07-15 12:20 (UTC) (Спасылка)
http://www.pozitivtv.sp.ru/pushkinR.jpg

наконт маіх учорашніх расповедаў пра АСП:)
bielameta
[info]bielameta at 2008-09-28 19:23 (UTC) (Спасылка)
у нацыяналцы ёсьць нават кнігі па "таможанаму праву". а вось па мытнаму няма... дзіўна ;)
swistak
[info]swistak at 2008-09-28 20:20 (UTC) (Спасылка)
ой, не палохайце :(
bielameta
[info]bielameta at 2008-09-28 20:25 (UTC) (Спасылка)
я сама спалохалася! яны ж мне патрэбныя былі :)
Папярэдні запіс  Наступны запіс  

Рэклама

Наладка